Дэлегацыя факультэта пачатковай і музычнай адукацыі МДУ імя А. А. Куляшова 18 мая прыняла ўдзел у канферэнцыі «Маладая навука», якая адбылася ў Горацкім педагагічным каледжы.
Прадстаўнікі ўніверсітэта — намеснік дэкана па навуковай рабоце, старшы выкладчык кафедры беларускай і рускай моў Д. А. Доўгаль, старшы выкладчык кафедры педагогікі і методыкі пачатковага навучання Ю. П. Чаркасава, студэнты спецыяльнасці «Пачатковая адукацыя» Вольга Пагарэлая і Альбіна Раздабарава — выступілі з дакладамі на пленарным пасяджэнні канферэнцыі. Выкладчыкі пазнаёмілі педагогаў і навучэнцаў каледжа з інавацыйнымі формамі і сродкамі навучання, а студэнты прадставілі актуальныя кірункі НДРС, якая ажыццяўляецца на факультэце.
{phocagallery view=category|categoryid=268|limitstart=0|limitcount=0|detail=5}