Дацэнт кафедры тэарэтычнай і прыкладной лінгвістыкі Алеся Валер’еўна Доўгаль і старшы выкладчык кафедры беларускай і рускай моў Дзмітрый Аляксандравіч Доўгаль выступілі лектарамі на адукацыйных курсах па тэме «Падрыхтоўка навучэнцаў да алімпіяд і інтэлектуальных конкурсаў па беларускай мове і літаратуры», якія прайшлі 26–27 кастрычніка ва ўстанове адукацыі «Акадэмія паслядыпломнай адукацыі» (г. Мінск). У мерапрыемстве, арганізаваным цэнтрам прафесійнага развіцця і інавацыйнай адукацыі АПА, узялі ўдзел каля трох дзясяткаў настаўнікаў беларускай мовы з усіх рэгіёнаў Беларусі. Выкладчыкі МДУ пазнаёмілі слухачоў з сучаснымі падыходамі ў пытаннях планавання, вучэбна-метадычнага забеспячэння і псіхолага-педагагічнага суправаджэння падрыхтоўкі вучняў, якія ўдзельнічаюць ў алімпіядзе па вучэбных прадметах «Беларуская мова» і «Беларуская літаратура».