Працягваецца збор ахвяраванняў на выраб і ўстаноўку мемарыяльнай дошкі да 100-годдзя Пятра Аляксеевіча Лярскага (1918–2013 гг.), дацэнта кафедраў фізічнай геаграфіі, педагогікі і методыкі пачатковага навучання (1945–1999), выпускніка геаграфічнага факультэта (1939), удзельніка Вялікай Айчыннай вайны.Пётр Аляксеевіч Лярскі — аўтар падручнікаў па прыродазнаўству для 3–5 класаў, намінант на Дзяржаўную прэмію СССР за падручнік «Прыродазнаўства – 3», «Чалавек года Магілёўскай вобласці – 2006». Праект, макет дошкі зацверджаны пасяджэннямі тапанімічнай, архітэктурна-горадабудаўнічымі камісіямі Магілёўскага гарадскога выканаўчага камітэта. Заказчык мемарыяльнай дошкі Магілёўскі абласны аддзел ГА «Беларускае геаграфічнае таварыства». Усталяванне дошкі плануецца ў студзені 2018 г.
Аўтар праекта — скульптар Андрэй Вараб’ёў (пераможца конкурсу на выраб дошкі П. Лярскага).
Выказваем падзяку супрацоўнікам універсітэта, якія ўжо падтрымалі праект:
Факультэт педагогікі і псіхалогіі дзяцінства: Камарова І., Батура І., Сімчанка В., Сямеенка А., Башаркіна А., Валадзькова Л., Спірын С., Ракутава Ш., Кібарава Н., Іванова І., Кушнер І., Катлярова Э., Анціпава А., Карпенка Э., Снапкова А.; гісторыка-філалагічны факультэт: Мацюшэўская М., Караткоў М., Еўмянькоў В., Бубянцова А., Жыркевіч Т., Сомаў С., Макарэвіч А., Чмарава М.; педагагічны факультэт: Галяшэвіч Б., Рэва В., Квасціані М., Забелаў П., Груздова С., Хруцкая Г., Паддубская Г., Бубнава С., Чумакова С., Старавойтава Т., Чыкіндзіна Т., Станкевіч А., Уласава Т., Шапавалава Л., Доўгаль Дз., Свірыдзенка А.; рэдакцыйны і навуковы аддзелы МДУ: Роскач А., Роскач Н., Карпянкова Г., Лутушкіна І., Кірыльчык С., Талкачова І., Будкова Л., Шышакова Л., Пазнякоў А., Сычова А.; выхаваўчы аддзел МДУ: Набокава Л., Садоўская К., Трухачова Н., Канаплёва І., Саманкова К., Шаран М., Мумладзэ Т., Растаргуева Н., Хамук Н., Ныркова А., Краўчук Н., Ганін М.; бібліятэка: Аляксейчыкава А., Цітова С., Вароніна Л., Шчэрба А., Клімянкова І., Замская В., Мядзведзева Т., Новікава С.; кафедра прыродазнаўства: Смаляроў М., Хамякоў У., Пагоцкі М., Шаруха І., Ярмоленка А., Ціханчук Г., Бондарава Ф., Поварава А., Кісялёва Дз., Жарына І., Войт Г., Палячонак Л., Клябанаў А., Клябанава Н., Седакова В., Буднік Г., Бялянка Т., Пахоменка А.
І. М. Шаруха