На гісторыка-філалагічным факультэце ў рамках літаратурна-мастацкага салона адбылася сустрэча з вядомым магілёўскім музыкантам і кампазітарам Сяргеем Канаплёвым. Паўтарагадзінны канцэрт жывога гуку гурта «Канаплёў і кампанія» парадаваў слухачоў музычнымі кампазіцыямі разнастайных стыляў і накірункаў. Заяўленая назва праграмы «Любоў. Музыка. Мір. Вясна» поўнасцю адпавядала выступленню, у якім гучалі песні на англійскай, рускай і беларускай мове пра любоў, мір, прадвызначэнне чалавека, узаемаразуменне і сяброўства. Слухачоў таксама чакаў сюрпрыз, бо на гэтай музычнай вечарыне адбылася прэмьера песні ў стыле блюз Сяргея Канаплёва на верш прарэктара па выхаваўчай рабоце Ясева Уладзіміра Віктаравіча, якая з захапленнем была ўспрынята аўдыторыяй.
Прафесійнае і таленавітае выкананне вядомых хітоў ХХ і ХХІ стагоддзя нікога не пакінула раўнадушным. Гэта адлюстравался на шчаслівых і натхнёных тварах студэнтаў і выкладчыкаў пасля канцэрта. Жыццясцвярджальная сіла музыкі, яе ўніверсальная мова здольна аб’ядноўваць людзей ва ўсім свеце ў імя самых гуманных мэтаў, бо з яе дапамогай, як казаў аднойчы Боб Марлі, «можна вылечыць расізм, зло і нянавісць».
Арганізатар мерапрыемства: кіраўнік літаратурна-мастацкага салона — дацэнт М. І. Чмарава.