Рэспубліканская культурна-асветніцкая акцыя «ГРАНІ ТВОРЧАСЦІ» будзе рэалізавацца на працягу кастрычніка і пачатку снежня на базе нашага ўніверсітэта. Яна звычайна ладзіцца па выніках удзелу ў аднаіменным Рэспубліканскім конкурсе сучаснай візуальнай творчасці студэнтаў. Словы Янкі Купалы: «Магутнае слова, ты роднае слова!» — з’яўляюцца тэмай-дэвізам. У мінулым годзе ў дадзеным спаборніцтве прымалі ўдзел асобныя аўтары і творчыя аб’яднанні студэнтаў з 26 устаноў адукацыі, на конкурс было прадстаўлена больш за 250 творчых работ. А вось лепшыя творчыя работы экспануюцца ў розных навучальных установах рэспублікі, у тым ліку 8 работ нашых студэнтаў гісторыка-філалагічнага факультэта. Презентацыя пачалася 18 снежня 2020 года ў г. Мінску ў Мастацкай галерэі «Універсітэт культуры». Выставу пабачылі ўжо ў Мозыры, Баранівічах, Пінску, Брэсце, яна працавала ў Гродне і Гомелі. І, нарэшце, выстава прыехала да нас. Гэта акцыя — своеасаблівы позірк сучаснай моладзі ў мінулае, каб ствараць светлую будучыню. Яна спрыяе развіццю творчасці, захаванню нашай нацыянальнай спадчыны, папулярызацыі беларускай культуры.
Адкрыцце выставы адбылося 11 кастрычніка прэзентацыяй «Інтэрактыўная вандроўка па рэспубліканскай выставе „Грані творчасці – 2021“». Яе удзельнікамі сталі не толькі прадстаўнікі працоўнага калектыву ўніверсітета, факультетаў, студэнты, у тым ліку замежныя грамадзяне, а і прадстаўнікі суседняй ВНУ — Беларуска-Расійскага ўніверсітэта. У сваім прывітальным слове прарэктар па выхаваўчай рабоце, член Саюза пісьменнікаў Беларусі Уладзімір Віктаравіч Ясеў павіншаваў прысутных са святам творчасці, бо гэта свята мінавіта і для аўтараў экспанаваных работ, і для удзельнікаў выставы. Як заўжды, ён прачытаў свае яскравыя вершы. Загадчык аспірантуры Таццяна Станіслаўна Вараб’ёва ўжо не першы раз прапаноўвае ўдзельнікам падобнага мерпрыемства незвычайны экскурс у гісторыю жыцця нашых бабуль і дзядуль, а таксама цікавую віктарыну «Словы і рэчы беларусаў».
Даспадобы былі музычныя і паэтычныя падарункі ад студэнтаў факультэтаў замежных моў Ангеліны Каралевай, пачатковай і музычнай адукацыі Анастасіі Калеснікавай і гісторыка-філагагічнага Ігара Новікава. Напярэдадні адкрыцця выставы студэнтка факультэта замежных моў Ангеліна Самахвалава на англійскай мове пазнаёміла з экспануемымі работамі студэнтаў з ліку грамадзян КНР.
І, наогул, шэраг зацвержаных мерапрыемстваў, якія запланаваны ў межах даннай акцыі, сталі ўжо традыцыйнамі для нашай ВНУ. Гэта і праца Штаба «Культурны валанцёр», які ўзначаліў студэнт гісторыка-філагагічнага факультэта Анар Мамедаў, і выкананне сацыя-культурных заданняў факультетамі, і літаратурные сустрэчы на базе літаб’яднання «Натхненне», і інш.
Арганізатары выставы — вучэбна-экспазіціыйны комплекс і бібліятэка ўніверсітэта. Экспануецца яна на двух пляцоўках вучэбнага корпуса № 1: чытальнай залы (работы намінацый «Летэрынг» і «Фотаканцэпт») і выставачнай залы ўніверсітэта (работы намінацый «Візуальны сэт» і «Каляровая графіка. Рэхарыфма»). Пазнаёміцца з работамі магчыма датэрмінова патэлефанаваўшы па нумары +375 297 40 67 54.
Спадзяемся, што гэта акцыя будзе яшчэ і імпульсам да ўдзелу ў наступным конкурсе творчых работ. Жадаем усім актыўным маладым творцам поспехаў!
Набокава Л. В., Юрышава Л. П.