У мінулы чацвер пры падтрымцы Вучэбна-навуковай лабараторыі мовазнаўства і лінгвадыдактыкі факультэта замежных моў ва ўніверсітэце адбылася прэзентацыя дакументальнага фільма «Гаворкі Беларусі», прымеркаваная да святкавання Дня роднай мовы, які адзначаецца ва ўсім свеце 21 лютага.
Прэзентацыю правёў Вадзім Шклярык, старшы навуковы супрацоўнік аддзела дыялекталогіі і лінгвагеаграфіі Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН Беларусі, кандыдат філалагічных навук, які расказаў пра даследаванні аддзела дыялекталогіі і лінгвагеаграфіі, а таксама пра працэс падрыхтоўкі фільма. На мерапрыемстве прысутнічалі студэнты другога курса спецыяльнасці «Беларуская мова і літаратура», якія праз фільм пазнаёміліся з інфармантамі-старажыламі з розных куткоў Беларусі і пачулі асаблівасці мясцовых гаворак.
Кіраўнік Вучэбна-навуковай лабараторыі мовазнаўства і лінгвадыдактыкі Кацярына Васіленка выказвае падзяку дэканату гісторыка-філалагічнага факультэта і асабіста Вользе Мікалаеўне Шаршнёвай за дапамогу ў правядзенні мерапрыемства.
Ю. А. Кніга