2019 год на прасторах СНД аб’яўлены Годам кнігі. Па ініцыятыве Прэзідэнцкай бібліятэкі ў краінах СНД рэалізуецца праект «Чытаем разам — спазнаем адзін аднаго». Аздараўленчы лагер «Любуж» далучыўся да гэтай ініцыятывы, арганізаваўшы 24 ліпеня творчую сустрэчу з членам Саюза пісьменнікаў Беларусі, прарэктарам МДУ імя А. А. Куляшова Уладзімірам Віктаравічам Ясевым.
Для байцоў педагагічнага атрада імя Грышына пісьменнік прачытаў свае творы, у тым ліку і новыя вершы. У паэтычных радках Уладзімір Ясеў перадаў усю прыгажосць і лёгкасць мастацкага слова, закрануў пачуцці кожнага слухача. Падчас гутаркі госць адказаў на пытанні, распавёў аб сваёй творчасці, любові да роднай мовы. «Сустрэча з Уладзімірам Віктаравічам прынесла масу станоўчых эмоцый і стала для мяне выдатнай магчымасцю паразмаўляць з паэтам», — адзначыла студэнтка ФППД Марына Прывалава.