Ганаровай граматай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь узнагароджаны намеснік дэкана факультэта пачатковай і музычнай адукацыі, дацэнт кафедры пачатковай адукацыі і лінгвадыдактыкі Дзмітрый Аляксандравіч Доўгаль. Адпаведная Пастанова была падпісаная Прэм’ер-міністрам нашай краіны Сяргеем Мікалаевічам Румасам 11 студзеня 2019 года. Дзмітрый Аляксандравіч узнагароджаны (цытуем) «за шматгадовую плённую навукова-педагагiчную дзейнасць, падрыхтоўку высокаквалiфiкаваных спецыялiстаў, значны асабiсты ўклад у развiццё адукацыi». Віншуем нашага калегу! Жадаем яму плёну ў далейшай дзейнасці!