[sigplus] Критическая ошибка: Папка галереи изображений news/2018/09_05/1 как ожидается будет относительно пути базовой папки изображений, указанной в панели управления.
Ганаровае званне «Заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь» прысвоена загадчыку кафедры музыкі і эстэтычнай адукацыі МДУ імя А. А. Куляшова, дацэнту Пятру Пятровічу Забелаву. Адпаведны Указ падпісаў Прэзідэнт нашай краіны Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка 4 верасня. Ганаровае званне прысвоена Пятру Пятровічу за (цытата) «шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, узорнае выкананне службовых абавязкаў, вялікі асабісты ўклад у развіццё адукацыі, культуры». Віншуем нашага калегу! Жадаем далейшых поспехаў!