[sigplus] Критическая ошибка: Папка галереи изображений news/2017/12_12/2 как ожидается будет относительно пути базовой папки изображений, указанной в панели управления.
Спецыяліст па акадэмічных абменах аддзела Еўрапейскіх і Еўразійскіх праграм Офіса праграм акадэмічнага абмену Дзяржаўнага дэпартамэнта ЗША Скот Рыгецці сёння з азнаямляльным візітам наведаў МДУ імя А. А. Куляшова. Спадар Скот Рыгецці абмеркаваў з прадстаўнікамі адміністрацыі ўніверсітэта пытанні акадэмічнага супрацоўніцтва ў межах праграмы Фулбрайта. Акрамя таго, замежны госць сустрэўся са студэнтамі і выкладчыкамі факультэта замежных моў і распавёў ім пра сістэму вышэйшай адукацыі ў ЗША.
Па словах начальніка аддзела міжнародных сувязяў Сяргея Мікалаевіча Мачэкіна, амерыканскі бок зацікаўлены ў пашырэнні акадэмічнага супрацоўніцтва. Тым больш, што для гэтага ёсць магчымасці і жаданне абодвух бакоў. «Так, у гэтым годзе на факультэце педагогікі і псіхалогіі дзяцінства працаваў лектар па праграме сенатара Фулбрайта, — распавядае Сяргей Мікалаевіч. — Ён чытаў лекцыі для студэнтаў і выкладчыкаў. Зараз на факультэце замежных моў працуе выкладчыца, якая прыехала ў нашу краіну па той самай праграме. Яна — носьбіт жывой англійскай мовы і зносіны з ёй маюць вялікае значэнне для студэнтаў». У перспектыве, адзначае Сяргей Мачэкін, пашырэнне колькасці амерыканскіх выкладчыкаў, якія будуць працаваць ва ўніверсітэце. «Датычыцца гэта не толькі факультэта замежных моў! Тэарэтычна амерыканцы могуць працаваць на ўсіх факультэтах», — падкрэсліў суразмоўца.
{gallery rows=3 cols=2 width=195 height=195}news/2017/12_12/2{/gallery}