LABORE et SCIENTIA
УДК 811.161.3(075.8)
Мікалай Васільевіч Абабурка : біябібліяграфічны паказальнік : да 75-годдзя з дня нараджэння і 55-годдзя навукова-педагагічнай дзейнасці / аўт.-скад.: С. М. Новікава, В. М. Шаршнёва, І. М. Ячмянёва. — Магілёў : МДУ імя А. А. Куляшова, 2016. — 52 с. : іл. — (Біябібліяграфія вучоных МДУ імя А. А. Куляшова).
У біябібліяграфічным паказальніку адлюстраваны кароткая біяграфія, аўтабіяграфія, асноўныя вынікі навуковай, навукова-педагагічнай і грамадскай дзейнасці доктара філалагічных навук, прафесара кафедры агульнага і славянскага мовазнаўства ўстановы адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. А. Куляшова» Мікалая Васільевіча Абабуркі.
Паказальнік уключае ў сябе апісанне наступных выданняў: манаграфій, падручнікаў, вучэбных дапаможнікаў, метадычных рэкамендацый, дакладаў па матэрыялах канферэнцый, артыкулаў у перыядычных выданнях і інш. Друкаваныя працы размешчаны ў храналагічным парадку ў адпаведнасці з гадамі іх апублікавання ў межах кожнага года. Работы апісаны ў алфавіце загалоўкаў. У даведнік увайшлі работы з 1963 па 2015 год.
Бібліяграфічныя апісанні адпавядаюць ДАСТу 7.1-2003 «Біблія-графічнае апісанне. Агульныя патрабаванні і правілы складання». Скарачэнні ў апісанні дадзены ў адпаведнасці з ДАСТам 7.12.93 «Бібліяграфічны запіс. Скарачэнні слоў на рускай мове. Агульныя патрабаванні і правілы». У даведніку не прыводзяцца адсылкі.
У біябібліяграфічным паказальніку, прысвечаным навуковай дзейнасці прафесара, сабраны і сістэматызаваны матэрыял, які можа стаць каштоўнай крыніцай вывучэння розных галін беларусістыкі: лексікалогіі, граматыкі, стылістыкі, лінгвакультуралогіі, культуры мовы і інш. Выданне разлічана на навуковую грамадскасць, а таксама на кола асоб, звязаных з філалогіяй.