LABORE et SCIENTIA
(070+94)(476)“15/16”
Еўмянькоў, В. І. Навіны «краёвыя» і замежныя ў польскамоўных выданнях другой паловы ХVI – першай чвэрці XVII ст. «Меркурый ардынарыйны» (спроба апісання і верыфікацыі гістарычных крыніц) : манаграфія / В. І. Еўмянькоў. — Магілёў : МДУ імя А. А. Куляшова, 2016. — 184 с.
ISBN 978-985-568-224-1
У кнізе прааналізаваныя польскамоўныя неперыядычныя выданні Рэчы Паспалітай пераважна першай чвэрці XVII ст., а таксама першае перыядычнае выданне «Меркурый ардынарыйны». Прапанаваны новы падыход да назапашвання і вывучэння гістарычных дакументаў, якія маюць дачыненне да гісторыі беларускай журналістыкі.
Кніга можа зацікавіць вучоных-славістаў, якія даследуюць гісторыю, мову, літаратуру народаў, якія некалі з’яўляліся часткай грамадзянскай супольнасці шляхецкай рэспублікі.