LABORE et SCIENTIA
УДК 94(476)„1917/1918“
Агееў, А. Р. Фарміраванне і дзейнасць Магілёўскага Беларускага Камітэта (1917–1918 гг.) : манаграфія / А. Р. Агееў, І. А. Пушкін. — Магілёў : МДУ імя А. А. Куляшова, 2017. — 292 с. : іл.
ISBN 978-985-568-270-8
У выданні асвятляецца і аналізуецца стварэнне і дзейнасць Магілёўскага Беларускага Камітэта (1917–1918 гг.) у кантэксце працэсаў нацыянальнага самавызначэння беларусаў, фарміравання беларускай дзяржаўнасці і грамадзянскай супольнасці ў пачатку ХХ ст. Упершыню ў беларускай гістарыяграфіі грунтоўна і пакрокава разглядаецца арганізацыйная, культурна-асветніцкая і грамадска-палітычная дзейнасць адной з самых паспяховых беларускіх арганізацый рэвалюцыйнай эпохі, друкуюцца шматлікія дакументы Камітэта, паказваюцца вытокі падтрымкі ідэі беларускай дзяржаўнасці, і ў прыватнасці Беларускай Народнай Рэспублікі, жыхарамі Магілёва.
Адрасуецца навукоўцам, выкладчыкам, краязнаўцам, студэнтам і вучням, а таксама ўсім, хто цікавіцца айчыннай гісторыяй.