LABORE et SCIENTIA
УДК 811.161.3
Іваноў Я. Я.
Афарызмы ў мове і мова афарызмаў (аспекты тэорыі афарыстыкі) : манаграфія / Я. Я. Іваноў — Магілёў : МДУ імя А. А. Куляшова, 2024. — 296 с.
ISBN 978-985-894-149-9
У манаграфіі акрэслены актуальныя праблемы і задачы пабудовы лінгвістычнай тэорыі афарызма, вызначаны асноўныя напрамкі і супярэчнасці яго лінгвістычнага вывучэння, прапанавана канцэпцыя апісання афарызма як тыпу фразавых адзінак. На матэрыяле беларускай, рускай, польскай і англійскай моў вызначаны моўныя прыметы афарыстычных адзінак, агульнасць і адрозненні фальклорных і літаратурных афарызмаў, суадносіны афарыстычных малых тэкставых форм і фразеалагічных адзінак, асноўныя класы і тыпы афарызмаў, прыметы маўленчых і моўных афарыстычных адзінак, уласцівасці і разнавіднасці моўных афарызмаў, склад і структура афарыстычнага фонду мовы; устаноўлены і апісаны семантыка афарыстычных адзінак, іх граматычная форма і спалучальнасць, структура ў маўленні, спосабы ўтварэння, асноўныя моўныя функцыі.
Для спецыялістаў-мовазнаўцаў, аспірантаў і студэнтаў лінгвістычных спецыяльнасцей, а таксама шырокага кола філолагаў, якіх цікавяць праблемы лінгвістычнага вывучэння афарызма.