LABORE et SCIENTIA
УДК 821.161.3.09
Абабурка, М. В. Асаблівасці ідыястылю Уладзіміра Караткевіча: лінгвакультуралагічны аспект : манаграфія / М. В. Абабурка, В. М. Шаршнёва, Я. В. Вялічка. – Магілёў : МДУ імя А. А. Куляшова, 2017. – 220 с.
ISBN 978-985-568-333-0
Манаграфія прысвечана даследаванню некаторых важных напрамкаў фарміравання індывідуальнага стылю У. Караткевіча: адзначаецца арыгінальная спалучальнасць выкарыстаных ім традыцыйных і нетрадыцыйных вобразна-выяўленчых сродкаў, прапануецца лінгвакультуралагічнае асвятленне архітэктонікі і кампазіцыі яго твораў, характарызуюцца асаблівасці дыялагічнага маўлення герояў і персанажаў (дзейных асоб) у празаічнай мове пісьменніка, надаецца асобая ўвага стылістычным функцыям транссемантызаваных слоў і выразаў. Упершыню падаецца лінгвакультуралагічная, структурна-стылістычная і функцыянальна-камунікацыйная характарыстыка складнікаў ідыястылю У. Караткевіча.
Манаграфія прызначаецца студэнтам, магістрантам, аспірантам філалагічных спецыяльнасцей, настаўнікам беларускай мовы і літаратуры, усім, хто цікавіцца даследаваннем творчасці У. Караткевіча.
Даследаванне выканана ў рамках задання 4.1.10 «Сучасная беларуская мова і лінгвакультура беларусаў: тэорыя, методыка, лексікаграфія» ДПНД «Эканоміка і гуманітарнае развіццё беларускага грамадства. № дзяржрэгістрацыі 20161436».