РАГАЎЦОЎ ВАСІЛЬ ІВАНАВІЧ
Дысертацыя на атрыманне вучонай ступені доктара філалагічных навук
"Маўленчае выражэнне камічнага ў беларускай драматургіі"
10.02.01 - беларуская мова абаронена 12 красавіка 2002 г. на пасяджэнні савета па абароне дысертацый Д 01.43.01 пры Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Дысертацыя выканана ў Магілёўскім дзяржаўным універсітэце імя А.А. Куляшова.
Афіцыйныя апаненты - член-карэспандэнт НАН Беларусі доктар філалагічных навук прафесар Жураўскі А.I. (Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН Беларусі, аддзел гісторыі беларускай мовы); доктар філалагічных навук прафесар Лепешаў I.Я. (Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы, кафедра беларускай мовы); доктар філалагічных навук прафесар Станкевіч А.А. (Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Ф. Скарыны, кафедра беларускай мовы).
Апаніруючая арганізацыя - Беларуси дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка.
Асноўныя палажэнні дысертацыі, якія выиосяцца на абарону:
- Камічнае як адна са складаных катэгорый эстэтыкі рэалізуецца ў шматлікіх сродках (вербальных і невербальных), сярод якіх наиважнейшая роля належыць вербальным сродкам.
- Маўленчыя сродкі маюць розвую "камічную" спецыялізацыю: для адных функцыя стварэння камічнага эфекту з'яўляецца стачай, для іншых яна выяўляецца толькі ў спецыяльна створаных кантэкстах.
- Універсальныя спосабы выражэння камічнага эфекту - кантрастнае і канцэнтраванае ўжыванне моўных сродкаў.
- У выяўленні камічнай экспрэсіі важную ролю адыгрываюць стылістычныя акіуалізатары (сродкі вербальнага, сігуацыйнага і паралінгвісгычнага кантэксту).
- Ва ўзмацненні камічнага эфекту важнае значэнне маюць інтэнсіфікатары - пэўныя маўленчыя сродкі і прыёмы.
- Існуе відавочная ўзаемаабумоўленая залежнасць паміж структурна-семантычным і семашычным змяненнем моўных адзінак і рэалізацыяй імі камічнай экспрэсіі.
- Найбольш дзейсным сродкам выражэння камічнага з'яўляюцца аказіяналізмы (лексічныя, семантычныя, марфалагічныя, сінтаксічныя).
- Адметная асаблівасць у стварэнні камічнага - комплекснае выкарыстанне маўленчых сродкаў, якія не маюць строга акрэсленага парадку размяшчэння.
- Сродкі маўленчага выражэння камічнага храналагічна звязаны з адпаведным этапам у развіцці беларускай драматургіі і вызначаюцца асаблівасцямі ўжывання ў творах.