LABORE et SCIENTIA
УДК 811.161.3’367(076.5)
Шаршнёва, В. М. Беларуская мова: сінтаксіс: пунктуацыя : практыкум / В. М. Шаршнёва. — Магілёў : МДУ імя А. А. Куляшова, 2018. — 120 с.
ISBN 978-985-568-468-9
Практыкум падрыхтаваны ў адпаведнасці з тыпавой праграмай па сучаснай беларускай літаратурнай мове, змяшчае практычныя заданні і тэсты для тэматычнага кантролю па сінтаксісе і пунктуацыі і мае на мэце дапамагчы выкладчыку і студэнту не толькі выпрацаваць навыкі сінтаксічнага аналізу словазлучэння, простага і складанага сказа, але і вызначыць ступень засваення кожнай тэмы.
Рэкамендаваны для студэнтаў і выкладчыкаў філалагічных спецыяльнасцей. Можа быць выкарыстаны настаўнікамі і вучнямі пры падрыхтоўцы да цэнтралізаванага тэсціравання.