Эмблема факультета Факультэт педагогікі і псіхалогіі дзяцінства ажыццяўляе падрыхтоўку спецыялістаў з 1978 г. Больш за 3000 выпускнікоў працуюць у розных галінах Рэспублікі Беларусь і за яе межамі. На I ступені атрымання адукацыі праводзіцца набор па спецыяльнасцях «Дашкольная адукацыя», «Сацыяльная педагогіка», «Псіхалогія», «Лагапедыя» на дзённую і завочную форму навучання; на II ступені атрымання адукацыі — па спецыяльнасцях «Псіхалогія», «Агульная педагогіка», «Адукацыйны мэнэджмент». Зацікаўленнасць да атрымання адукацыі па іх захоўваецца ўжо шмат гадоў, пра што сведчыць высокі конкурс пры ўступных іспытах. Штогод павялічваецца колькасць студэнтаў, якія навучаюцца на факультэце.
У склад факультэта ўваходзяць чатыры кафедры: кафедра педагогікі, кафедра педагогікі дзяцінства і сям'і, кафедра псіхалогіі, кафедра спецыяльных псіхолага-педагагічных дысцыплін. У ходзе навучальнага працэсу выкладчыкамі кафедраў выкарыстоўваюцца разнастайныя формы навучання студэнтаў на аснове сучасных адукацыйных тэхналогій, якія адпавядаюць спецыфіцы факультэта.
На факультэце выкладаюць і ажыццяўляюць навуковае кіраўніцтва 3 дактары навук, прафесары; 20 кандыдатаў навук, дацэнтаў. Факультэт мае сваю ўласную навуковую школу і навуковыя даследаванні ў галіне дашкольнай адукацыі, сацыяльна-педагагічнай работы, псіхалогіі, прафесійнай адукацыі, больш за 600 публікацый. Дзейнічаюць сацыяльна-педагагічны цэнтр, студэнцкае навуковае таварыства «Даследчык», лабараторыя гульнявых тэхналогій у адукацыі, філіялы кафедраў. Студэнты маюць магчымасць удзельнічаць у міжнародных і рэспубліканскіх навукова-практычных студэнцкіх канферэнцыях, публікаваць вынікі сваіх даследванняў у часопісах і зборніках навуковых прац.
Кіраўніцтва і прафесарска-выкладчыцкі склад факультэта сфармавалі спрыяльную псіхолага-педагагічную атмасферу, ідэалагічнае і выхаваўчае асяроддзе, уважліва ставяцца да здольнай і таленавітай моладзі. Асаблівая ўвага надаецца студэнцкаму самакіраванню на факультэце і першакурснікам, паколькі ад паспяховай адаптацыі да новых умоў жыццядзейнасці залежыць эфектыўнасць іх навучання ў ВНУ.
Акрамя атрымання прафесійных ведаў, уменняў і навыкаў, на факультэце створаны ўмовы для крышталізацыі прафесійна значных якасцяў асобы, фарміравання псіхалагічнай культуры і культуры працы. У студэнтаў закладваюцца ўменні і навыкі эфектыўнай адаптацыі да зменлівых умоў жыццядзейнасці, падзей жыццёвага шляху, павышаецца псіхалагічная кампетэнтнасць, развіваюцца камунікатыўныя здольнасці, карэктуюцца ўласныя адносіны і паводзіны, мэтанакіравана стымулююцца працэсы самапазнання і самаўдасканалення. На факультэце праводзяцца традыцыйныя прафесійныя конкурсы педагагічнага майстэрства «Мая будучая прафесія», студэнцкія канферэнцыі, конкурс на лепшую студэнцкую групу, выставы, канцэрты, спартыўныя святы. Акцэнт робіцца на сумесную працу студэнтаў і выкладчыкаў па актуальных праблемах ідэалогіі і выхавання, адукацыі, сучаснай навукі, мастацтва, культуры і здаровага ладу жыцця. Вынікі факультэцкіх і многіх універсітэцкіх конкурсаў сведчаць аб багатай адоранасці, працавітасці студэнтаў факультэта і іх інтэнсіўным асобасным росце за гады вучобы.
Факультэт мае шматгадовая актыўнае і плённае супрацоўніцтва з вядучымі навуковымі школамі іншых рэгіёнаў Рэспублікі Беларусь, Масквы, Санкт-Пецярбурга, Малдовы, Украіны, краін Балтыі.
Адрас: 212022 г. Магілёў, вул. Касманаўтаў, 1
Тэлефон: (+375-222 або 8–0222) 28-33-44
Email: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
Склад дэканата:
Дэкан: Камарова Ірына Анатольеўна, кандыдат педагагічных навук, дацэнт
Намеснікі па вучэбнай рабоце: Дзедулевіч Марына Мікалаеўна, кандыдат педагагічных навук, дацэнт кафедры педагогікі дзяцінства і сям`і (дзенная форма атрымання адукацыі), Спірын Сяргей Віктаравіч, старэйшы выкладчык кафедры педагогікі (завочная форма атрымання адукацыі)
Намеснік па навуковай рабоце: Башаркіна Алена Аляксандраўна, кандыдат педагагічных навук, дацэнт
Намеснік па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце: Батура Ірына Мікалаеўна, старшы выкладчык кафедры педагогікі дзяцінства і сям’і
Спецыялісты дэканата: Канцавая Алена Міхайлаўна, Шарамет Людміла Мікалаеўна
Сакратар вучэбнай часткі: Еўдакімава Таццяна Валер'еўна
Спецыяльнасці:
Першая ступень вышэйшай адукацыі:
1-03 03 01 «Лагапедыя»
кваліфікацыя: Настаўнік-лагапед
форма атрымання адукацыі: дзённая (4 гады), завочная (5 гадоў)
1-23 01 04 «Псіхалогія»
спецыялізацыя: «Сацыяльная псіхалогія», «Псіхалогія сямейных адносін»
кваліфікацыя: Псіхолаг. Выкладчык псіхалогіі
форма атрымання адукацыі: дзённая (4 гады), завочная (5 гадоў)
1-01 01 01 «Дашкольная адукацыя»
кваліфікацыя: Педагог
форма атрымання адукацыі: дзённая (4 гады), завочная (5 гадоў), завочная (3 гады: для выпускнікоў педагагічных каледжаў па профілі спецыяльнасці)
1-03 04 01 «Сацыяльная педагогіка»
кваліфікацыя: Сацыяльны педагог
форма атрымання адукацыі: дзённая (4 гады); завочная (5 гадоў)
Другая ступень вышэйшай адукацыі (магістратура):
1-08 80 06 «Агульная педагогіка, гісторыя педагогікі і адукацыі»
форма атрымання адукацыі: дзённая, завочная
1-23 80 03 «Псіхалогія»
форма атрымання адукацыі: дзённая, завочная
1-09 81 01 «Адукацыйны менеджмент»
форма атрымання адукацыі: дзённая, завочная

 

Эмблема факультета У 1998 годзе на базе гістарычнага факультэта адбыўся першы набор на спецыяльнасць «Дзяржаўнае і муніцыпальнае кіраванне» у колькасці 70 чалавек, а з 1 снежня гэтага ж года распачаў сваю дзейнасць эканамічны факультэт (першы декан — кандыдат эканамічных навук, дацэнт Канашэвіч Анатоль Ісідаравіч), што з'явілася адной з падстаў атрымання нашай навучальнай установай статусу класічнага ўніверсітэта.
У 1999 годзе факультэт пашырыўся яшчэ адкрыццём новых спецыяльнасцей — «Правазнаўства» і «Сацыялогія». У гэтым жа годзе на завочным аддзяленні пачалася падрыхтоўка па спецыяльнасцях «Дзяржаўнае і муніцыпальнае кіраванне» і «Правазнаўства».
28 чэрвеня 2001 года рашэннем Савета ўніверсітэта факультэт змяніў сваю назву на «Факультэт экономікі і права».
З 2004 года на факультэце адкрыліся новыя спецыяльнасці: «Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве» (дзённае і завочнае навучанне), «Менеджмент» (дзённая форма навучання). У 2013 годзе пачалася падрыхтоўка студэнтаў па спецыяльнасці «Бізнес-адміністраванне», а ў 2015 годзе па спецыяльнасці «Эканамічнае права».
Зараз на дзённай і завочнай формах навучання на факультэце навучаюцца каля 1000 студэнтаў. Акрамя беларускіх студэнтаў, на факультэце навучаліся і навучаюцца студэнты з Расіі, Казахстану, Туркменістану, Таджыкістану, Азербайджану і іншых краін.
Адрас: 212000 г. Магілёў, вул. Ленінская, 35
Тэлефон: (+375-222 або 8–0222) 25-11-41
Email: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
Сёння ў склад факультэта эканомікі і права ўваходзяць чатыры кафедры.
Кафедра эканомікі і кіравання (раней кафедра эканамічнай тэорыі) створана ў 1986 годзе, яе ўзначальвае кандыдат эканамічных навук, дацэнт Жасткова Алена Сяргееўна. Больш за 80 асноўных курсаў і спецкурсаў забяспечваюць выкладчыкі кафедры на факультэтах універсітэта: дзяржаўнае рэгуляванне эканомікі, рэгіянальнае кіраванне, тэхналогіі сучасных галін народнай гаспадаркі, асновы бізнеспланавання, прагназаванне і планаванне рэгіянальнага развіцця і іншыя. На сённяшні момант кафедра адказвае за падрыхтоўку студэнтаў па спецыяльнасцях «Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве» (спецыялізацыя «Дзелавое адміністраванне») і «Бізнес-адміністраванне» (спецыялізацыя «Бізнес-адміністраванне ў сферы вытворчасці і паслуг»).
Кафедра паліталогіі і сацыялогіі была створана ў 1995 годзе на аснове кафедры паліталогіі (існавала з 1991 г.). Кафедру ўзначальвае кандыдат сацыялагічных навук, дацэнт Ліхачова Святлана Мікалаеўна. На факультэце эканомікі і права члены кафедры вядуць наступныя курсы: тэарэтычныя сацыялогія, гісторыя сацыялогіі, методыка і метадалогія сацыялагічных даследаванняў, эканамічная сацыялогія і іншыя спецыяльныя сацыялагічныя дысцыпліны. Студэнты-сацыёлагі прымаюць актыўны ўдзел у рабоце сацыялагічнай лабараторыі ўніверсітэта. Кафедра адказвае за якасную падрыхтоўку студэнтаў по спецыяльнасці «Сацыялогія» са спецыялізацыяй «Сацыялогія кіравання».
Кафедра крымінальнага права і крымінальнага працэсу створана ў верасні 2012 года на базе кафедры правазнаўства. Загадчыкам кафедры з’яўляецца кандыдат юрыдычных навук, дацэнт Панцялеева Наталля Віктараўна. Кафедра крымінальнага права і крымінальнага працэсу адказвае за якасць падрыхтоўкі па спецыяльнасці «Правазнаўства» са спецыялізацыяй «Судова-пракурорска-следчая дзейнасць».
Кафедра грамадзянскага і гаспадарчага права была таксама створана ў верасні 2012 года на базе кафедры правазнаўства. Загадчыкам кафедры з’яўляецца кандыдат філасофскіх навук Данілевіч Сяргей Аляксандравіч. Кафедра грамадзянскага і гаспадарчага права адказвае за якасць падрыхтоўкі па спецыяльнасці «Правазнаўства» са спецыялізацыяй «Гаспадарчае права» і сумесна з кафедрай эканомікі і кіравання па спецыяльнасці «Эканамічнае права» са спецыялізацыяй «Прававое рэгуляванне фінансаў і крэдыта».
Кафедры з поспехам арганізоўваюць навукова-даследчую работу студэнтаў. Штогод больш за 150 студэнтаў факультэта прымаюць актыўны ўдзел у студэнцкіх канферэнцыях рознага ўзроўню. У 2002 годзе па ініцыятыве кафедры правазнаўства пачаў дзейнічаць Рэгіянальны цэнтр прававой дапамогі, дзе студэнты-правазнаўцы пад кіраўніцтвам прафесіяналаў бескарысліва аказваюць прававую дапамогу льготным катэгорыям грамадзян.
Ужо стала традыцыйным правядзенне на факультэце дзён эканаміста, юрыста, сацыёлага, тыдня студэнцкага самакіравання, дня здароўя і іншых мерапрыемстваў.
Выпускнікі факультэта па спецыяльнасці «Правазнаўства» сумленна працуюць у судах, пракуратуры, адвакатуры, органах унутранных спраў, банкаўскіх установах, агенцтвах па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельнаму кадастру, юрысконсультамі на прадпрыемствах і установах і г.д.
Выпускнікі-сацыёлагі працуюць у выканаўчых органах, выкладчыкамі ВНУ і каледжаў нашай краіны, навуковых установах, дзяржаўных і камерцыйных сацялагічных службах.
Выпускнікі эканамічных спецыяльнасцей працуюць эканамістамі, бухгалтарамі, менеджарамі, кіраўнікамі сярэдняга звяна ў дзяржаўных органах, кіруюць службамі маркетынгу і менеджменту на прадпрыемствах, у камерцыйных фірмах, турыстычных агенцтвах.

Эмблема факультета Факультэт матэматыкі і прыродазнаўства МДУ імя А. А. Куляшова быў створаны 1 ліпеня 2015 года ў выніку аб’яднання фізіка-матэматычнага факультэта і факультэта прыродазнаўства. На сённяшні дзень факультэт дынамічна развіваецца і карыстаецца папулярнасцю сярод абітурыентаў не толькі горада Магілёва і Магілёўскай вобласці, але і іншых рэгіёнаў нашай краіны, а таксама Туркменістана.
Вучэбны працэс забяспечаны высокакваліфікаванымі выкладчыкамі, сярод якіх дактары і кандыдаты навук, прафесары і дацэнты. На факультэце працуюць навукова-даследчыя лабараторыі, камп’ютарныя класы, фізічныя і хімічныя лабараторыі, геаграфічны музей, выставы.
Пад кіраўніцтвам выкладчыкаў факультэта ажыццяўляецца навуковая дзейнасць студэнтаў. Студэнты прымаюць ўдзел у навуковых канферэнцыях і конкурсах як рэспубліканскага, так і міжнароднага ўзроўняў — алімпіядах і спаборніцтвах. Амаль усе работы, якія прымаюць удзел у Рэспубліканскім конкурсе студэнцкіх навуковых работ, атрымліваюць катэгорыі.
Студэнты факультэта маюць высокія дасягненні не толькі у навуцы, але і ў спорце — яны неаднаразова станавіліся чэмпіёнамі спартыўных спаборніцтваў сярод факультэтаў універсітэта.
На факультэце актыўна функцыянуе Савет студэнцкага самакіравання — адзін з лепшых саветаў ва ўніверсітэце. Студэнты маюць магчымасць займацца грамадскай дзейнасцю, удзельнічаць у дабрачынных акцыях, ладзіць культурныя і выхаваўчыя мерапрыемствы, займацца спортам.
Адрас: 212022 г. Магілёў, вул. Першамайская, д. 44
Тэлефон: (+375 или 8-0222) 74-13-86
Email: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
Адміністрацыя факультэта:
Дэкан: Старавойтаў Леанід Яўгенавіч, кандыдат фізіка-матэматычных навук, дацэнт
Намеснік дэкана па вучэбнай рабоце: Жарына Ірына Анатольеўна, кандыдат біялагічных навук, дацэнт кафедры прыродазнаўства
Намеснік дэкана па навуковай рабоце: Цімошчанка Алена Валер'еўна, кандыдат фізіка-матэматычных навук, дацэнт кафедры матэматыкі і інфарматыкі
Намеснік дэкана па выхаваўчай рабоце: Войт Галіна Аляксееўна, старшы выкладчык кафедры прыродазнаўства
Сакратар: Плюхаева Лілія Ягораўна
Спецыяльнасці:
Студэнты навучаюцца па спецыяльнасцях:
1-02 05 02 «Фізіка і інфарматыка», 1-31 03 04 «Інфарматыка» (4 гады навучання), 1-31 03 04 «Інфарматыка» (3 гады навучання), 1-02 05 01 «Матэматыка і інфарматыка», 1-02 04 01 «Біялогія і хімія», 1-02 04 02 «Біялогія і геаграфія», 1-02 04 05-01 «Геаграфія. Біялогія» (завочная форма атрымання адукацыі).
Тэрмін навучання — 4 (3) гады.
Форма навучання — дзённая, завочная.
Уступныя іспыты:
матэматыка, фізіка, геаграфія, біялогія, хімія, беларуская (руская) мова — ЦТ.
Кафедры:
кафедра матэматыкі і інфарматыкі (загадчык Марчанка Ірына Васільеўна, кандыдат фізіка-матэматычных навук)
кафедра методыкі выкладання матэматыкі (загадчык Гасцевіч Таццяна Васільеўна, кандыдат педагагічных навук, дацэнт)
кафедра агульная фізікі (загадчык Івашкевіч Інна Віктараўна, кандыдат фізіка-матэматычных навук, дацэнт)
кафедра прыродазнаўства (загадчык Ціханчук Галіна Мікалаеўна, кандыдат біялагічных навук, дацэнт

Эмблема факультета Факультэт фізічнага выхавання быў адкрыты ў 1979 годзе па ініцыятыве Міністэрства абароны СССР.
Студэнты дзённай формы атрымання адукацыі навучаюцца па спецыяльнасці «Фізічная культура». Акрамя асноўнай спецыяльнасці, існуе магчымасць прайсці курс навучання па адной з чатырох спецыялізацый: «Спецыяльная падрыхтоўка», «Менеджмент спорту і турызму», «Асновы лячэбнай фізічнай культуры», «Фізкультурна-аздараўленчая і турысцка-рэкрэацыйная дзейнасць».
На аддзяленні завочнага навучання дзве дадатковыя спецыялізацыі — «Спецыяльная падрыхтоўка» і «Трэнер па відах спорту» (спартыўныя гульні і лёгкая атлетыка), куды паступаюць толькі выпускнікі вучылішча алімпійскага рэзерву.
На факультэце створаны спрыяльныя ўмовы для правядзення вучэбных заняткаў па спартыўных, медыка-біялагічных, псіхолага-педагагічных, грамадскіх дысцыплінах і асновах бяспекі жыццядзейнасці. Заняткі праходзяць у вучэбных кабінетах і лабараторыях, спартыўных залах і на пласкасных збудаваннях, аснашчаных сучаснай тэхнікай і абсталяваннем, што дазваляе праводзіць навучальны працэс на высокім метадычным узроўні.
Студэнты факультэта наведваюць курсы павышэння спартыўнага майстэрства па абраным відзе спорту і маюць магчымасць атрымаць судзейскую катэгорыю, выканаць і павысіць свой спартыўны разрад па абранай дысцыпліне.
На факультэце склаліся багатыя спартыўныя традыцыі, закладзеныя выпускнікамі і цяперашнімі студэнтамі. Спартсмены факультэта выступаюць на Алімпійскіх гульнях, чэмпіянатах свету і Еўропы, Сусветных і Рэспубліканскіх універсіядах. На факультэце вучацца 82 студэнты-спартсмены, якія трэніруюцца ў складзе нацыянальнай каманды нашай краіны па розных відах спорту.
Студэнты факультэта прымаюць актыўны ўдзел у навукова-даследчай працы. Лепшыя дыпломныя праекты ўдзельнічаюць у Рэспубліканскім конкурсе студэнцкіх навуковых прац. Свае творчыя і лідэрскія здольнасці маладыя людзі могуць праявіць у розных конкурсах і мерапрыемствах.
Выпускнікі факультэта паспяхова працуюць ва ўстановах адукацыі, дзіцяча-юнацкіх спартыўных школах, органах кіравання спортам і турызмам, фізкультурна-спартыўных клубах.
Для паступлення на факультэт неабходна прадставіць вынікі ЦТ па рускай або беларускай мове, біялогіі і здаць уступныя іспыты па прадмеце «Фізічная культура».
Адрас: 212000 г. Магілёў, вул. Ленінская, 35
Тэлефон: (+375-222 або 8–0222) 25-12-62, 25-12-52
Email: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
Адміністрацыя факультэта:
Дэкан факультэта: Шутаў Уладзімір Уладзіміравіч, кандыдат педагагічных навук, дацэнт
Намеснік дэкана па вучэбнай рабоце: Углікаў Сяргей Аляксандравіч
Намеснік дэкана па навуковай рабоце: Лаўшук Дзмітрый Аляксеевіч, кандыдат педагагічных навук, дацэнт
Намеснік дэкана па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце: Валадзькова Людміла Васільеўна
Сакратар: Клепча Ірына Анатольеўна
Спецыяліст ЗФАА: Сінякіна Марына Аляксандраўна
Кафедры:
Спецыяльнасці:
Першая ступень вышэйшай адукацыі:
1-03 02 01 Фізічная культура
спецыялізацыя: 1-03 02 01 01 Спецыяльная падрыхтоўка
кваліфікацыя: Выкладчык
форма атрымання адукацыі: дзённая (4 гады), завочная (5 гадоў)
1-03 02 01 Фізічная культура
спецыялізацыя: 1-03 02 01 07 Менеджмент спорту і турызму
кваліфікацыя: Выкладчык
форма атрымання адукацыі: дзённая (4 гады)
1-03 02 01 Фізічная культура
спецыялізацыя: 1-03 02 01 05 Асновы лячэбнай фізічнай культуры
кваліфікацыя: Выкладчык
форма атрымання адукацыі: дзённая (4 гады)
1-03 02 01 Фізічная культура
спецыялізацыя: 1-03 02 01 03 Фізкультурна-аздараўленчая і турысцка-рэкрэацыйная дзейнасць
кваліфікацыя: Выкладчык
форма атрымання адукацыі: дзённая (4 гады)
1-03 02 01 Фізічная культура
спецыялізацыя: 1-03 02 01 02 Трэнерская работа па відзе спорту (лёгкая атлетыка, спартыўныя гульні)
кваліфікацыя: Выкладчык
форма атрымання адукацыі: завочная скарочаная на аснове сярэдняй спецыяльнай адукацыі (3,5 гады)
Другая ступень вышэйшай адукацыі (магістратура):
1-08 80 04 Тэорыя і методыка фізічнага выхавання, спартыўнай трэніроўкі, аздараўленчай і адаптыўнай фізічнай культуры
форма атрымання адукацыі: дзённая, завочная

Эмблема факультетаЭмблема факультетаГісторыка-філалагічны факультэт быў створаны 1 ліпеня 2015 года шляхам аб’яднання двух першых факультэтаў ВНУ, утвораных яшчэ ў 1934 годзе, — гістарычнага і славянскай філалогіі.

У яго склад уваходзяць 6 кафедраў: кафедра гісторыі Беларусі і ўсходніх славян, кафедра ўсеагульнай гісторыі, кафедра археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін, кафедра філасофіі, кафедра агульнага і славянскага мовазнаўства, кафедра літаратуры і міжкультурных камунікацый. Навуковыя ступені і званні маюць 77% выкладчыкаў. Сярод іх — 3 члены-карэспандэнты Беларускай акадэміі адукацыі, 8 дактароў навук і прафесараў, 35 кандыдатаў навук.

Адрас: 212022 г. Магілёў вул. Касманаўтаў, 1
Тэлефон: (+375 або 8-0222) 28 34 34
Email: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.

Спецыяльнасці:
І ступень вышэйшай адукацыі:
«Гісторыя (айчынная і ўсеагульная)»
«Гісторыя (археалогія)»
«Гісторыя і грамадазнаўчыя дысцыпліны»
«Беларуская мова і літаратура»
«Руская мова і літаратура»
«Журналістыка (друкаваныя СМІ)»
ІІ ступень вышэйшай адукацыі:
«Айчынная гісторыя»
«Усеагульная гісторыя»
«Археалогія»
«Мовазнаўства»
«Літаратуразнаўства»
«Тэорыя і практыка навучання і выхавання (па галінах і ўзроўнях адукацыі)» — «Руская мова», «Руская літаратура», «Беларуская мова», «Беларуская літаратура»
«Гісторыя»
Аспірантура:
«Айчынная гісторыя»
«Беларуская мова»
«Беларуская літаратура»
Дактарантура:
«Айчынная гісторыя».


 stb iso 42
Качество услуг

© 2024. Могилёвский государственный университет имени А. А. Кулешова
212022 г. Могилев, ул. Космонавтов, 1. Тел. +375 222 71 26 35 (понедельник – пятница) — отдел организации делопроизводства;
+375 222 71 05 70 (понедельник – суббота) — приемная ректора. Факс:  +375 222 71 36 26, Email: msu@msu.by
Разработка и дизайн сайта: ocit@msu.by

Яндекс.Метрика