Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі

Рэалізацыя адукацыйных праграм дадатковай адукацыі для дарослых з’яўляецца адной з задач інстытута без права юрыдычнай асобы як аднаго з асноўных структурных падраздзяленняў установы вышэйшай адукацыі, які ў нашым універсітэце прадстаўлены Інстытутам павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі.

Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў установы адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.А. Куляшова» як структурнае падраздзяленне Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.А. Куляшова без права юрыдычнай асобы адкрыты 1 лістапада 2000 г. у адпаведнасці з загадам рэктара МДУ імя А.А. Куляшова «Аб адкрыцці ў структуры МДУ ім. А.А. Куляшова інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў» (№ 192 ад 29 верасня 2000 года) на падставе рашэнняў (пісьмаў) Міністэрства адукацыі РБ ад 20. 07. 2000 г. № 29 — 15 — 1/1028 і ад 26.09.2000г. № 15 — 1/222 — 7). З 1 верасня 2016 г. Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі (ІПКіП) пачаткаў сваю працу ў новай якасці. Са зменай назвы, якая была дадзена ў адпаведнасці  з дзеючым Кодэксам аб адукацыі Рэспублікі Беларусь, змянілася арганізацыйная структура самога Інстытута.

Першым рэктарам Інстытута быў прызначаны кандыдат гістарычных навук, дацэнт Канстанцін Міхайлавіч Бандарэнка, прарэктарам па вучэбнай працы — кандыдат фізіка-матэматычных навук, дацэнт Ніна Іванаўна Аўдзеева. Са снежня 2004 года па жнівень 2010 года Інстытут узначальваў Ігар Уладзіміравіч Шардыка, кандыдат гістарычных навук, дацэнт. Са жніўня 2010 года кіраўніцтва Інстытутам ажыцццяўляла Жанна Анатольеўна Барсукова, кандыдат псіхалагічных навук, дацэнт (цяпер дэкан факультэта замежных моў). Сёння дырэктарам ІПКіП з’яўляецца Ігар Уладзіміравіч  Шардыка.

З 2007 па 2010 гады ў ІПКіПК функцыянаваў факультэт перападрыхтоўкі кіруючых работнікаў і спецыялістаў пад кіраўніцтвам кандыдата педагагічных навук Ліліі Генадзьеўны Зайцавай, якая ў цяперашні час з’яўляецца намеснікам дырэктара па вучэбнай рабоце.

У цяперашні час функцыі арганізацыі і навукова-метадычнага суправаджэння адукацыйнага працэсу ў ІПКіП ажыццяўляюць:

  • вучэбна-метадычны аддзел, начальнікам якога з’яўляецца Таццяна Ігараўна Чарапоўская (раней — Святлана Уладзіміраўна Лук’янцава);
    адукацыйна-навуковы Цэнтр, якім кіруе Ірына Канстанцінаўна Бандарэнка;Цэнтр дадатковай адукацыі і прафарыентацыі вучнёўскай і студэнцкай моладзі, кіраўніком якога з’яўляецца Аляксандр Аляксандравіч Вараб’ёў.

Сёння ІПКіП з’яўляецца самым мабільным і шматфункцыянальным структурным падраздзяленнем універсітэта, які прапаноўвае разнастайныя адукацыйныя праграмы дадатковай адукацыі:

1. Адукацыйную праграму перападрыхтоўкі кіруючых работнікаў і спецыялістаў, якія маюць вышэйшую адукацыю. У адпаведнасці са спецыяльным дазволам (ліцэнзіяй) на права ажыццяўлення адукацыйнай дзейнасці Інстытут мае права рэалізоўваць і ажыццяўляць перападрыхтоўку па 28 спецыяльнасцях з прысваеннем адпаведнай кваліфікацыі:

1-02 03 71 «Замежная мова (з указаннем мовы)» з прысваеннем кваліфікацыі «Выкладчык замежнай мовы»,
1-02 05 71 «Інфарматыка» з прысваеннем кваліфікацыі «Выкладчык інфарматыкі»,
1-03 03 71 «Лагапедыя» з прысваеннем кваліфікацыі «Настаўнік-лагапед»,
1-03 03 76 «Інтэграванае навучанне і выхаванне ў дашкольнай адукацыі» з прысваеннем кваліфікацыі «Настаўнік-дэфектолаг»,
1-03 03 77 «Інтэграванае навучанне і выхаванне ў школьнай адукацыі» з прысваеннем кваліфікацыі «Настаўнік-дэфектолаг»,
1-03 04 72 «Практычная псіхалогія» з прысваеннем кваліфікацыі «Педагог-псіхолаг»,
1-08-01 71 «Педагагічная дзейнасць спецыялістаў» з прысваеннем кваліфікацыі «Выкладчык у адпаведнасці з кваліфікацыяй па асноўнай адукацыі»,
1-08-01 73 «Прафесійнае навучанне» з прысваеннем кваліфікацыі «Выкладчык у адпаведнасці з кваліфікацыяй па асноўнай адукацыі»,
1-09 01 73 «Інфармацыйна-ідэалагічная і выхаваўчая работа ва ўстановах адукацыі» з прысваеннем кваліфікацыі «Спецыяліст па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце»,
1-21 06 74 «Сучасная замежная мова (з указаннем віду прафесійнай дзейнасці)» з прысваеннем кваліфікацыі «Перакладчык-рэферэнт»,
1-23 01 71 «Псіхалогія» з прысваеннем кваліфікацыі «Псіхолаг. Выкладчык псіхалогіі»,
1-24 01 71 «Правазнаўства» з прысваеннем кваліфікацыі «Юрыст»,
1-24 01 72 «Эканамічнае права» з прысваеннем кваліфікацыі «Юрыст з веданнем эканомікі»,
1-25 01 75 «Эканоміка і кіраванне на прамысловым прадпрыемстве» з прысваеннем кваліфікацыі «Эканаміст-менеджар»,
1-25 01 83 «Эканоміка і кіраванне ў прадпрымальніцкай дзейнасці»,
1-25 03 75 «Бухгалтарскі ўлік і кантроль у прамысловасці»,
1-26 01 72 «Дзяржаўнае і мясцовае кіраванне» з прысваеннем кваліфікацыі «Спецыяліст у галіне дзяржаўнага кіравання»,
1-26 01 76 «Кіраванне персаналам»,
1-26 02 71 «Менеджмент у сферы грамадскіх сувязяў»,
1-26 02 74 «Дзелавое адміністраванне» з прысваеннем кваліфікацыі «Менеджар-эканаміст»,
1-26 02 76 «Маркетынг»,
1-26 02 84 «Інфармацыйнае і прававое забеспячэнне бізнесу»,
1-26 02 85 «Лагістыка»,
1-40 01 73 «Праграмнае забеспячэнне інфармацыйных сістэм»,
1-89 02 71 «Менеджмент турыстычнай арганізацыі»,
1-89 02 72 «Тураператарская і турагенцкая дзейнасць»,
1-89 02 75 «Турысцка-аздараўленчая дзейнасць»,
1-89 03 72 «Сацыякультурнае забеспячэнне турысцкай дзейнасці».

2. Адукацыйную праграму павышэння кваліфікацыі кіраўнікоў і спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй па профілях (напрамках) адукацыі:

«Прыродазнаўчыя навукі» (напрамак адукацыі «Прыродазнаўчыя навукі»),
«Экалагічныя навукі» (напрамак адукацыі «Экалагічныя навукі»),
«Педагогіка. Прафесійная адукацыя» (напрамак адукацыі «Кіраванне ў сферы адукацыі»),
«Службы бяспекі (напрамкі адукацыі «Абарона грамадзян, асабістай і дзяржаўнай уласнасці», «Дзяржаўная бяспека»,

з сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыяй па профілях (напрамках) адукацыі:

«Педагогіка» (напрамкі адукацыі «Педагогіка дзяцінства», «Педагогіка падлеткавага і юнацкага ўзросту», «Педагогіка агульнаўзроставая»),
«Педагогіка. Прафесійная адукацыя» (напрамак адукацыі «Прафесійная адукацыя»),
«Гуманітарныя навукі» (напрамак адукацыі «Гуманітарныя навукі»),
«Камунікацыі. Права. Эканоміка. Кіраванне. Эканоміка і арганізацыя вытворчасці» (напрамкі адукацыі «Камунікацыі», «Права», «Эканоміка», «Кіраванне», «Эканоміка і арганізацыя вытворчасці»),
«Сацыяльная абарона» (напрамак адукацыі «Сацыяльная абарона»),
«Фізічная культура. Турызм» (напрамак адукацыі «Фізічная культура», «Спорт. Турызм. Гасціннасць»),
«Тэхніка і тэхналогіі» (напрамкі адукацыі «Вылічальная тэхніка», «Ахова навакольнага  асяроддзя»).

  1. Адукацыйную праграму стажыроўкі кіруючых работнікаў і спецыялістаў.
  2. Адукацыйныя праграмы перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі рабочых (служачых).
  3. Адукацыйную праграму навучальных курсаў (лекторыяў, тэматычных семінараў, практыкумаў, трэнінгаў, афіцэрскіх курсаў і іншых відаў навучальных курсаў).
  4. Адукацыйныя праграмы, накіраваныя на вывучэнне прадметаў, неабходных для паступлення ў вышэйшыя навучальныя ўстановы Рэспублікі Беларусь.
  5. Адукацыйную праграму ўдасканалення магчымасцей і здольнасцей асобы.

Сёння ІПКіП — гэта:

Адукацыйная праграма перападрыхтоўкі кіруючых работнікаў і спецыялістаў, якія маюць вышэйшую адукацыю, — адукацыйная праграма, накіраваная на прысваенне новай кваліфікацыі на ўзроўні вышэйшай адукацыі.

У Інстытуце павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі  Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.А. Куляшова ажыццяўляецца перападрыхтоўка асоб, якія маюць вышэйшую адукацыю, і студэнтаў старэйшых курсаў (апошніх двух курсаў, бо да моманту заканчэння вучобы па перападрыхтоўцы неабходна мець закончаную вышэйшую адукацыю) вочнай формы атрымання адукацыі і студэнтаў другой ступені вышэйшай адукацыі (магістратура).

Асваенне зместу адукацыйных праграм перападрыхтоўкі не дае вышэйшай або сярэдняй спецыяльнай адукацыі па спецыяльнасці перападрыхтоўкі.

Слухачам, якія засвоілі змест адукацыйнай праграмы перападрыхтоўкі і прайшлі выніковую атэстацыю, выдаецца дакумент аб адукацыі дзяржаўнага ўзору — дыплом аб перападрыхтоўцы з прысваеннем кваліфікацыі.

ІПКіП МДУ імя А.А. Куляшова (у адпаведнасці са спецыяльным дазволам (ліцэнзіяй) на права ажыццяўлення адукацыйнай дзейнасці) мае права рэалізоўваць перападрыхтоўку па 28 спецыяльнасцях з прысваеннем адпаведнай кваліфікацыі.

У Інстытуце павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.А. Куляшова ажыцяўляецца:

павышэнне кваліфікацыі кадраў з вышэйшай адукацыяй па профілях (напрамках) адукацыі:

  • «Прыродазнаўчыя навукі» (напрамак адукацыі «Прыродазнаўчыя навукі»),
    «Экалагічныя навукі» (напрамак адукацыі «Экалагічныя навукі»),
    «Педагогіка. Прафесійная адукацыя» (напрамак адукацыі «Кіраванне ў сферы адукацыі»),
    «Службы бяспекі (напрамкі адукацыі «Абарона грамадзян, асабістай і дзяржаўнай уласнасц», «Дзяржаўная бяспека»

павышэнне кваліфікацыі кадраў з сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыяй па профілях (напрамках) адукацыі:

  • «Педагогіка» (напрамкі адукацыі «Педагогіка дзяцінства», «Педагогіка падлеткавага і юнацкага ўзросту», «Педагогіка агульнаўзроставая»),
    «Педагогіка. Прафесійная адукацыя» (напрамак адукацыі «Прафесійная адукацыя»),
    «Гуманітарныя навукі» (напрамак адукацыі «Гуманітарныя навукі»),
    «Камунікацыі. Права. Эканоміка. Кіраванне. Эканоміка і арганізацыя вытворчасці» (напрамкі адукацыі «Камунікацыі», «Права», «Эканоміка», «Кіраванне», «Эканоміка і арганізацыя вытворчасці»),
    «Сацыяльная абарона» (напрамак адукацыі «Сацыяльная абарона»),
    «Фізічная культура. Турызм» (напрамак адукацыі «Фізічная культура», «Спорт. Турызм. Гасціннасць»)
    «Тэхніка і тэхналогіі» (напрамкі адукацыі «Вылічальная тэхніка», «Ахова навакольнага асяроддзя»).

Рэалізуюцца праграмы павышэння кваліфікацыі па наступных тэматыках:

  • «НЛП: метадалогія і базавыя тэхнікі»,
    «Кароткатэрміновыя тэхнікі псіхалагічнага кансультавання»,
    «Сучасныя тэхнікі ў АРТ —тэрапіі»,
    «Унутраны аўдыт сістэмы менеджменту якасці ва ўстановах адукацыі»,
    «Арганізацыя кіравання сучаснымі сродкамі сувязі ў сацыяльна-арыентаванай эканоміцы»,
    «Праца псіхолага на тэлефоне даверу»,
    «Сучасныя тэхналогіі навучання ў дадатковай адукацыі дарослых»,
    «Сучасныя навучанні і выхаванні ў прафесійнай адукацыі» і інш.

У ІПК і П могуць быць распрацаваны і рэалізаваны праграмы павышэння кваліфікацыі па Вашых запытах.

Калі вы жадаеце, каб ваша дзіця вучылася правільна гаварыць, навучалася грамаце, мела элементарныя матэматычныя ўяўленні, паспяхова рашала лагічныя тэсты, раскрывала свае творчыя здольнасці і ўсё гэта рабіла лёгка і з задавальненнем — прыходзьце да нас у Школу развіцця «ПАЗНАЙКА». Нашы заняткі дапамогуць дзецям з цікавасцю пазнаваць навакольны свет і навучыцца мець зносіны з аднагодкамі і дарослымі.

Як вядома, вучыцца ніколі не позна. Гэта факт, з якім ужо ніхто не спрачаецца. Але згаджаючыся з ім, мы тут жа задаём сабе пытанне: а калі ж пачынаць вучыцца? Чакаць, калі празвініць першы званок або атрымліваць «урокі жыцця»?

У школы развіцця «ПАЗНАЙКА» ёсць адказ: вучыцца ніколі не рана. Бо адчуваць сябе паўнавартаснай унікальнай асобай — гэта мастацтва, для пазнання якога спатрэбяцца шматлікія гады, а то і дзесяцігоддзі. Таму развіццё асобаснага патэнцыялу  трэба пачынаць з самага дзяцінства.

«ПАЗНАЙКА» — гэта школа для дзяцей ад 3 да 7 гадоў і старэйшых.

Галоўнай задачай нашай Школы з’яўляецца развіццё інтэлектуальных, творчых здольнасцей дзяцей, фарміраванне навыкаў зносін з аднагодкамі і дарослымі, а ў цэлым — эфектыўнае асобаснае развіццё кожнага дзіцяці.

Цэнтр дадатковай адукацыі і прафесійнай арыентацыі вучнёўскай і студэнцкай моладзі створаны для забеспячэння цэласнага працэсу прафесійнай арыентацыі, адбору і падрыхтоўкі ва ўніверсітэт моладзі, якая мае схільнасці і задаткі да прафесійнай дзейнасці і навуковай творчасці ў адпаведнасці з профілем універсітэта, а таксама каардынацыі працы структурных падраздзяленняў рэгіянальнага кластара бесперапыннай педагагічнай адукацыі, створанага на базе МДУ ім. А.А. Куляшова.

ЦДАіП рэалізуе наступныя адукацыйныя праграмы, накіраваныя на:

«вывучэнне прадметаў, неабходных для паступлення ў вышэйшыя навучальныя ўстановы Рэспублікі Беларусь на падрыхтоўчым аддзяленні даўніверсітэцкай падрыхтоўкі;
«вывучэнне прадметаў, неабходных для паступлення ў вышэйшыя навучальныя ўстановы Рэспублікі Беларусь на падрыхтоўчых курсах даўніверсітэцкай падрыхтоўкі;
«вывучэнне дадатковых навучальных курсаў на аддзяленні курсавой падрыхтоўкі.

Сёння ІПКіП — гэта:

  • больш 4,5 тысяч выпускнікоў адукацыйных праграм дадатковай адукацыі для дарослых;
  • штогод каля 300 слухачоў адукацыйных праграм павышэння кваліфікацыі разнастайнай тэматыкі і прафесійнай накіраванасці: «Актуальныя пытанні экскурсаводства», «Кароткатэрміновыя тэхнікі псіхалагічнага кансультавання», «Эканамічнае развіццё арганізацый паштовай галіны», «Сучасныя тэхналогіі бібліятэчнай справы», «Актуальныя праблемы арганізацыі адукацыйнага працэсу ва ўстанове вышэйшай адукацыі», «Бізнес-англійская мова» і інш.;
  • больш за 300 слухачоў адукацыйных праграм: навучальных курсаў «Асновы бізнес-планавання», «Камп’ютарная графіка і дызайн», «Дактылалогія і асновы мовы жэстаў», «Італьянская мова. Курс для пачаткоўцаў», «Італьянская мова: гісторыя, культура, грамадства», «Інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі» і інш.;
  • мноства лекторыяў і тэматычных семінараў навукова-папулярнай і прафесійнай накіраванасці: «Псіхалогія залежных паводзін», «Актуальныя праблемы дзіцячай псіхіятрыі», «Шлюбныя, партнёрскія сексуальныя дысгармоніі: дыягностыка і карэкцыя», штогадовы фэст практычнай псіхалогіі «Псіхалагічны восеньскі кірмаш» і інш.;
  • каля 400 дзяцей дашкольнага ўзросту, якія навучаюцца па розных адукацыйных праграмах: «Гуляем і развіваемся», «Расцём і развіваемся», «На парозе школы», «Вучымся гаварыць правільна», «Вывучаем англійскую мову», «Казкатэрапія. Гармонія і прыгажосць душы», «Развіццё вакальна-рытмічных навыкаў дзяцей дашкольнага ўзросту», дадатковыя заняткі па прадметах школьнага цыкла для дзяцей школьнага ўзросту, індывідуальнае псіхолага-педагагічнае кансультаванне і псіхолага-педагагічнае дыягнастычнае абследаванне і інш.;
  • творчая майстэрня стварэння новых інавацыйных запатрабаваных насельніцтвам праектаў: Школа псіхалогіі «Псіхея», Школа юнага эканаміста-менеджара, аўташкола, праект «Рэгіянальны інстытут сям’і», які адзначаны дыпломам лаўрэата на Спецыялізаваным конкурсе «Кубак інавацый», арганізаваным ЗАТ «Тэхналагічны парк Магілёў» (2011г.) і інш.;
  • больш за 150 вядучых і высокакваліфікаваных выкладчыкаў нашага ўніверсітэта і іншых вышэйшых навучальных устаноў рэспублікі, а таксама спецыялісты-практыкі з вышэйшай профільнай адукацыяй, якія забяспечваюць адукацыйны працэс;
  • пастаянна развіваецца матэрыяльна-тэхнічная база толькі за кошт пазабюджэтных сродкаў, заробленых Інстытутам, усе замацаваныя за Інстытутам аўдыторыі абсталяваны сучаснай аўдыя-відэатэхнікай, маецца камп’ютарны і лінгафонны класы;
  • актыўная арганізацыйна-метадычная і навукова-даследчая дзейнасць, арганізацыя міжнародных канферэнцый і семінараў: навукова-практычная канферэнцыя «Дэфекталогія: сучасны стан, перспектывы развіцця і ўдасканалення» (2003 г.), беларуска-нямецкі і беларуска-амерыканскі навукова-практычныя семінары па праблемах аказання дапамогі дзецям з адхіленнямі ў развіцці і іх бацькамі, I Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Павышэнне кваліфікацыі і перападрыхтоўка кіруючых работнікаў і спецыялістаў у дзяржавах-удзельніцах СНД: праблемы, прыярытэты і перспектывы развіцця» (2006 г.), сустрэча з выкладчыкамі Гётэборгскага ўніверсітэта (Швецыя) па праблемах развіцця сістэмы перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі ў Беларусі і Швецыі (2007 г.), II Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Адукацыя дарослых у дзяржавах-удзельніках СНД: вопыт, прыярытэты і перспектывы развіцця» (2009г.), рэспубліканскі круглы стол «Роля ІПКіПК універсітэтаў у інавацыйным развіцці сістэмы адукацыі Рэспублікі Беларусь» (2010г.) і інш.;
  • «перспектыўнае і плённае супрацоўніцтва з установамі і арганізацыямі горада і вобласці (РУП «Белпошта», ААТ «Магатэкс», прыватная установа «SOS-Дзіцячая вёска Магілёў», Галоўнае ўпраўленне нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці, Упраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага абласнога і гарадскога выканаўчых камітэтаў і інш.) і міжнароднае супрацоўніцтва;
  • шматлікія выпускнікі, якія на высокім прафесійным узроўні ажыццяўляюць сваю дзейнасць, выкарыстоўваючы веды, атрыманыя ў працэсе навучання ў Інстытуце,
  • Працягваючы найлепшыя традыцыі сваіх папярэднікаў, калектыў ІПКіП накіроўвае сёння свае намаганні на стварэнне эфектыўных умоў для далейшага ўдасканалення і развіцця сістэмы дадатковай адукацыі дарослых ва ўніверсітэце і імкнецца да таго, каб стаць цэнтрам дадатковай адукацыі для дарослых у Магілёўскім рэгіёне.

 stb iso 42
Качество услуг

© 2024. Могилёвский государственный университет имени А. А. Кулешова
212022 г. Могилев, ул. Космонавтов, 1. Тел. +375 222 71 26 35 (понедельник – пятница) — отдел организации делопроизводства;
+375 222 71 05 70 (понедельник – суббота) — приемная ректора. Факс:  +375 222 71 36 26, Email: msu@m.msu.by
Разработка и дизайн сайта: ocit@msu.by

Яндекс.Метрика