Факультэт пачатковай і музычнай адукацыі

ffl Факультэт створаны ў 1958 годзе для падрыхтоўкі настаўнікаў пачатковых класаў (да 1978 года рыхтаваў кадры і для дзіцячых дашкольных устаноў). За час свайго існавання выпусціў больш за 10000 педагогаў. У 2016 годзе педагагічны факультэт перайменаваны ў факультэт пачатковай і музычнай адукацыі.

На факультэце працуюць кафедры:
– музыкі і эстэтычнай адукацыі (загадчык Алянькова Юлія Васільеўна, кандыдат культуралогіі, дацэнт),
– тэорыі і методыкі пачатковай адукацыі (загадчык Чумакова Святлана Пятроўна, кандыдат педагагічных навук, дацэнт).

Мастацкія калектывы факультэта (вакальны ансамбль «Гармонія», вакальны ансамбль «Квецень», студыя класічнага вакалу, студыя эстраднага вакалу, хор студэнтаў «Аксаміт») вядомыя не толькі ў Беларусі, але і за яе межамі.

Адрас: 212022, г. Магілёў, вул. Касманаўтаў, 1, к. 244 (дэкан факультэта)
Тэлефоны: (80222) 74-20-60 (дэкан); (80222) 70-28-95 (дэканат)
Адкрытая група vkontakte: «ФНиМО МГУ имени А. А. Кулешова» (http://www.vk.com/club102332121)

Адміністрацыя факультэта:
Дэкан факультэта: Іваноў Аляксей Валер’евіч, кандыдат філалагічных навук, дацэнт
Намеснік дэкана па вучэбнай рабоце: Чаркасава Юлія Пятроўна, старшы выкладчык
Намеснік дэкана па навуковай рабоце: Гасцевіч Таццяна Васільеўна, кандыдат педагагічных навук, дацэнт
Намеснік дэкана па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце: Чыкіндзіна Таццяна Пятроўна, старшы выкладчык
Сакратар вучэбнай часткі: Попелева Святлана Леанідаўна

Спецыяльнасці (набор 2022 года):

Спецыяльнасць

Форма атрымання адукацыі

Тэрмін навучання

Уступныя экзамены

1-01 02 01 «Пачатковая адукацыя»

дзённая

4 гады

беларуская (руская) мова (ЦТ),
біялогія (ЦТ),
гісторыя Беларусі (ЦТ)

завочная

5 гадоў

беларуская (руская) мова (ЦТ),
біялогія (ЦТ),
гісторыя Беларусі (ЦТ)
завочная
(для асоб, якія атрымалі сярэднюю спецыяльную адукацыю па спецыяльнасці «Пачатковая адукацыя»)

3 гады

педагогіка (вусна),
псіхалогія (вусна)

1-03 01 07 «Музычнае мастацтва, рытміка і харэаграфія»

дзённая

4 гады

беларуская (руская) мова (ЦТ),
гісторыя Беларусі (ЦТ),
творчасць (этап 1: музычна-выканальніцкі, этап 2: музычна-тэарэтычны)

5 прычын выбраць наш факультэт:
1) кваліфікаваныя выкладчыкі (дактары і кандыдаты навук, аўтары падручнікаў для сярэдняй школы і ВНУ, лаўрэаты міжнародных конкурсаў);
2) перспектыўная прафесія і гарантаванае працаўладкаванне (выпускнікі факультэта працуюць у агульнаадукацыйных школах, установах дадатковай адукацыі і культуры, установах дашкольнай адукацыі, мастацкіх калектывах),
3) практыка ў найлепшых установах адукацыі Магілёва і дзіцячых аздараўляльных лагерах Беларусі,
4) насычанае студэнцкае жыццё (студэнты факультэта бяруць удзел ва ўніверсітэцкіх конкурсах «Лепшы будучы настаўнік», «Універсітэцкая прыгажуня», «Зорны шлях», «Лета. Дзеці. Я» і факультэцкіх мерапрыемствах «Давайце пазнаёмімся», «Дзень самакіравання», «Міс Зіма», «Дзень здароўя» і інш.),
5) сацыяльная абароненасць і 100-працэнтная забяспечанасць інтэрнатам.


 stb iso 42
Качество услуг

© 2024. Могилёвский государственный университет имени А. А. Кулешова
212022 г. Могилев, ул. Космонавтов, 1. Тел. +375 222 71 26 35 (понедельник – пятница) — отдел организации делопроизводства;
+375 222 71 05 70 (понедельник – суббота) — приемная ректора. Факс:  +375 222 71 36 26, Email: msu@msu.by
Разработка и дизайн сайта: ocit@msu.by

Яндекс.Метрика