Факультэт замежных моў МДУ імя А. А. Куляшова быў створаны 1 снежня 1998 года. На сённяшні дзень факультэт дынамічна развіваецца і карыстаецца папулярнасцю сярод абітурыентаў не толькі горада Магілёва і Магілёўскай вобласці, але і іншых рэгіёнаў нашай краіны, а таксама далёкага замежжа (Туркменістана, Індыі, Кітая, Тайваня). Тут створаны ўсе ўмовы для гарманічнага развіцця асобы студэнта. Вучэбны працэс забяспечаны высокакваліфікаванымі выкладчыкамі, сярод якіх дактары і кандыдаты навук, прафесары і дацэнты. Рэгулярна для правядзення лекцыйных і семінарскіх заняткаў запрашаюцца выкладчыкі з іншых ВНУ Рэспублікі Беларусь і блізкага і далёкага замежжа. Вучэбныя дысцыпліны выкладаюцца на рускай, беларускай і замежных (англійскай, французскай, нямецкай) мовах. Навуковая дзейнасць студэнтаў ажыццяўляецца пад кіраўніцтвам як выкладчыкаў факультэта, так і запрошаных дактароў філалагічных навук з іншых універсітэтаў нашай краіны. Студэнты прымаюць ўдзел у навуковых канферэнцых і конкурсах як рэспубліканскага, так і міжнароднага ўзроўняў. На факультэце актыўна функцыянуе Савет студэнцкага самакіравання, адзін з лепшых саветаў ва ўніверсітэце. Студэнты маюць магчымасць займацца грамадскай дзейнасцю, удзельнічаць у дабрачынных акцыях, ладзіць культурныя і выхаваўчыя мерапрыемствы, займацца спортам. Штогод многія студэнты факультэта прымаюць удзел у лінгвістычных і педагагічных стажыроўках у Францыі, атрымліваюць стыпендыі для навучання ва ўніверсітэтах Германіі праз службу акадэмічных абменаў DAAD, маюць магчымасць навучацца на англійскай мове ва ўніверсітэтах Еўропы па праграмах міжнароднай акадэмічнай мабільнасці.
Адрас: 212022 г. Магілёў вул. Касманаўтаў, 1
Тэлефон: (+375-222 або 8–0222) 28-33-63
Email: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
Адміністрацыя факультэта:
Дэкан: Барсукова Жанна Анатольеўна, кандыдат псіхалагічных навук, дацэнт
Намеснік дэкана па вучэбнай рабоце: Доўгаль Алеся Валер’еўна, кандыдат філалагічных навук, дацэнт
Намеснік дэкана па навуковай рабоце: Заблоцкая Марына Валянцінаўна, старшы выкладчык
Намеснік дэкана па выхаваўчай рабоце: Зубрый Сяргей Пятровіч, старшы выкладчык
Сакратар: Пчэльнікава Вольга Леанідаўна
Спецыяльнасці:
Усе студэнты навучаюцца па спецыяльнасці 1-21 05 06 «Рамана-германская філалогія» (спецыялізацыя 1-21 05 06 01 «Мовазнаўства”).
Тэрмін навучання — 4 гады.
Форма навучання — дзённая.
Уступныя іспыты:
замежная мова (англійская, нямецкая, французская, іспанская) — ЦТ
беларуская (руская) мова — ЦТ
гісторыя Беларусі — ЦТ
Напрамкі навучання:
Англійская мова. Нямецкая мова
Англійская мова. Французская мова
Студэнты з 1 курса вывучаюць англійскую мову як асноўную замежную мову, з 2 курса пачынаюць вывучаць другую замежную мову — нямецкую або французскую.
Выпускнікам прысвойваецца кваліфікацыі «Філолаг. Выкладчык англійскай і нямецкай моў і літаратур. Перакладчык» або «Філолаг. Выкладчык англійскай і французскай моў і літаратур. Перакладчык». Яны маюць магчымасць працаваць выкладчыкамі, перакладчыкамі, рэдактарамі, карэктарамі, літаратурнымі супрацоўнікамі, малодшымі навуковымі супрацоўнікамі, мастацтвазнаўцамі, лабарантамі.
Кафедры факультэта:
кафедра рамана-германскай філалогіі (загадчык Шаўцова Алеся Канстанцінаўна, кандыдат філалагічных навук, дацэнт)
кафедра замежных моў (загадчык Рубанава Яўгенія Віктараўна, кандыдат філалагічных навук, дацэнт)
кафедра тэарэтычнай і прыкладной лінгвістыкі (загадчык Іваноў Яўген Яўгенавіч, кандыдат філалагічных навук, дацэнт)
Адукацыйныя цэнтры на факультэце:
Інфармацыйна-адукацыйны цэнтр англійскай мовы і культуры (кіраўнік Дзянькевіч Аляўціна Уладзіміраўна, старшы выкладчык)
Адукацыйны цэнтр нямецкай мовы і культуры (кіраўнік Пратасава Наталля Аляксандраўна)
Цэнтр інфармацыйных рэсурсаў французскай мовы і культуры (кіраўнік Філімонава Ірына Юр’еўна)
На факультэце актыўна функцыянуе Савет студэнцкага самакіравання. Выдаецца часопіс «The 6th floor»(“Шосты паверх”), у якім асвятляюцца ўсе падзеі, што адбываюцца на факультэце.