
У склад факультэта ўваходзяць чатыры кафедры: кафедра педагогікі, кафедра педагогікі дзяцінства і сям'і, кафедра псіхалогіі, кафедра спецыяльных псіхолага-педагагічных дысцыплін. У ходзе навучальнага працэсу выкладчыкамі кафедраў выкарыстоўваюцца разнастайныя формы навучання студэнтаў на аснове сучасных адукацыйных тэхналогій, якія адпавядаюць спецыфіцы факультэта.
На факультэце выкладаюць і ажыццяўляюць навуковае кіраўніцтва 3 дактары навук, прафесары; 20 кандыдатаў навук, дацэнтаў. Факультэт мае сваю ўласную навуковую школу і навуковыя даследаванні ў галіне дашкольнай адукацыі, сацыяльна-педагагічнай работы, псіхалогіі, прафесійнай адукацыі, больш за 600 публікацый. Дзейнічаюць сацыяльна-педагагічны цэнтр, студэнцкае навуковае таварыства «Даследчык», лабараторыя гульнявых тэхналогій у адукацыі, філіялы кафедраў. Студэнты маюць магчымасць удзельнічаць у міжнародных і рэспубліканскіх навукова-практычных студэнцкіх канферэнцыях, публікаваць вынікі сваіх даследванняў у часопісах і зборніках навуковых прац.
Кіраўніцтва і прафесарска-выкладчыцкі склад факультэта сфармавалі спрыяльную псіхолага-педагагічную атмасферу, ідэалагічнае і выхаваўчае асяроддзе, уважліва ставяцца да здольнай і таленавітай моладзі. Асаблівая ўвага надаецца студэнцкаму самакіраванню на факультэце і першакурснікам, паколькі ад паспяховай адаптацыі да новых умоў жыццядзейнасці залежыць эфектыўнасць іх навучання ў ВНУ.
Акрамя атрымання прафесійных ведаў, уменняў і навыкаў, на факультэце створаны ўмовы для крышталізацыі прафесійна значных якасцяў асобы, фарміравання псіхалагічнай культуры і культуры працы. У студэнтаў закладваюцца ўменні і навыкі эфектыўнай адаптацыі да зменлівых умоў жыццядзейнасці, падзей жыццёвага шляху, павышаецца псіхалагічная кампетэнтнасць, развіваюцца камунікатыўныя здольнасці, карэктуюцца ўласныя адносіны і паводзіны, мэтанакіравана стымулююцца працэсы самапазнання і самаўдасканалення. На факультэце праводзяцца традыцыйныя прафесійныя конкурсы педагагічнага майстэрства «Мая будучая прафесія», студэнцкія канферэнцыі, конкурс на лепшую студэнцкую групу, выставы, канцэрты, спартыўныя святы. Акцэнт робіцца на сумесную працу студэнтаў і выкладчыкаў па актуальных праблемах ідэалогіі і выхавання, адукацыі, сучаснай навукі, мастацтва, культуры і здаровага ладу жыцця. Вынікі факультэцкіх і многіх універсітэцкіх конкурсаў сведчаць аб багатай адоранасці, працавітасці студэнтаў факультэта і іх інтэнсіўным асобасным росце за гады вучобы.
Факультэт мае шматгадовая актыўнае і плённае супрацоўніцтва з вядучымі навуковымі школамі іншых рэгіёнаў Рэспублікі Беларусь, Масквы, Санкт-Пецярбурга, Малдовы, Украіны, краін Балтыі.
Адрас: 212022 г. Магілёў, вул. Касманаўтаў, 1
Тэлефон: (+375-222 або 8–0222) 28-33-44
Email: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
Склад дэканата:
Дэкан: Камарова Ірына Анатольеўна, кандыдат педагагічных навук, дацэнт
Намеснікі па вучэбнай рабоце: Дзедулевіч Марына Мікалаеўна, кандыдат педагагічных навук, дацэнт кафедры педагогікі дзяцінства і сям`і (дзенная форма атрымання адукацыі), Спірын Сяргей Віктаравіч, старэйшы выкладчык кафедры педагогікі (завочная форма атрымання адукацыі)
Намеснік па навуковай рабоце: Башаркіна Алена Аляксандраўна, кандыдат педагагічных навук, дацэнт
Намеснік па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце: Батура Ірына Мікалаеўна, старшы выкладчык кафедры педагогікі дзяцінства і сям’і
Спецыялісты дэканата: Канцавая Алена Міхайлаўна, Шарамет Людміла Мікалаеўна
Сакратар вучэбнай часткі: Еўдакімава Таццяна Валер'еўна
Спецыяльнасці:
Першая ступень вышэйшай адукацыі:
1-03 03 01 «Лагапедыя»
кваліфікацыя: Настаўнік-лагапед
форма атрымання адукацыі: дзённая (4 гады), завочная (5 гадоў)
кваліфікацыя: Настаўнік-лагапед
форма атрымання адукацыі: дзённая (4 гады), завочная (5 гадоў)
1-23 01 04 «Псіхалогія»
спецыялізацыя: «Сацыяльная псіхалогія», «Псіхалогія сямейных адносін»
кваліфікацыя: Псіхолаг. Выкладчык псіхалогіі
форма атрымання адукацыі: дзённая (4 гады), завочная (5 гадоў)
спецыялізацыя: «Сацыяльная псіхалогія», «Псіхалогія сямейных адносін»
кваліфікацыя: Псіхолаг. Выкладчык псіхалогіі
форма атрымання адукацыі: дзённая (4 гады), завочная (5 гадоў)
1-01 01 01 «Дашкольная адукацыя»
кваліфікацыя: Педагог
форма атрымання адукацыі: дзённая (4 гады), завочная (5 гадоў), завочная (3 гады: для выпускнікоў педагагічных каледжаў па профілі спецыяльнасці)
кваліфікацыя: Педагог
форма атрымання адукацыі: дзённая (4 гады), завочная (5 гадоў), завочная (3 гады: для выпускнікоў педагагічных каледжаў па профілі спецыяльнасці)
1-03 04 01 «Сацыяльная педагогіка»
кваліфікацыя: Сацыяльны педагог
форма атрымання адукацыі: дзённая (4 гады); завочная (5 гадоў)
Другая ступень вышэйшай адукацыі (магістратура):
кваліфікацыя: Сацыяльны педагог
форма атрымання адукацыі: дзённая (4 гады); завочная (5 гадоў)
Другая ступень вышэйшай адукацыі (магістратура):
1-08 80 06 «Агульная педагогіка, гісторыя педагогікі і адукацыі»
форма атрымання адукацыі: дзённая, завочная
форма атрымання адукацыі: дзённая, завочная
1-23 80 03 «Псіхалогія»
форма атрымання адукацыі: дзённая, завочная
форма атрымання адукацыі: дзённая, завочная
1-09 81 01 «Адукацыйны менеджмент»
форма атрымання адукацыі: дзённая, завочная
форма атрымання адукацыі: дзённая, завочная