Сяргей Мікалаевіч Мачэкiн — начальнік аддзела |
Спецыялісты:
Кутузава Юлія Віктараўна
Царанок Таццяна Фёдараўна
Патапкіна Марыя Уладзіміраўна
Капейчанка Таццяна Іванаўна
Міжнароднае супрацоўніцтва з'яўляецца адным з прыярытэтных напрамкаў работы Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. А. Куляшова. Дзверы нашага ўніверсітэта заўсёды адкрытыя для новых ідэй, прапаноў і ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва. Больш за 50 вышэйшых навучальных устаноў свету ўжо супрацоўнічаюць з намі ў сферы адукацыі і навукі.
Дзейнасць аддзела міжнародных сувязяў накіравана на:
- развіццё эфектыўных узаемавыгадных партнёрскіх сувязяў з навучальнымі, навуковымі, культурнымі і іншымі ўстановамі за мяжой;
- забеспячэнне выканання міждзяржаўных, міжурадавых і міжведамасных пагадненняў у галіне адукацыі;
- удзел у міжнародных навукова-даследчых праектах;
- арганізацыю навукова-практычных міжнародных канферэнцый, семінараў, круглых сталоў і іншых мерапрыемстваў;
- развіццё акадэмічнай мабільнасці;
- правядзенне маркетынгавых мерапрыемстваў, накіраваных на павелічэнне экспарту адукацыйных паслуг і прадастаўленне адукацыйных паслуг замежным грамадзянам.
МДУ імя А. А. Куляшова актыўна супрацоўнічае з ВНУ і міжнароднымі арганізацыямі з наступных краін: Расія, Украіна, Малдова, Польшча, Казахстан, Літва, Кітай, Сербія, Індыя, Швецыя, Ізраіль, Германія, ЗША і інш. Штогод калегі з замежных навучальных, культурных і навуковых устаноў Расіі, Малдовы, Казахстана, Францыі, ЗША, Германіі і інш. прымаюць удзел у сумесных навукова-даследчых праграмах, канферэнцыях, семінарах і адукацыйных праграмах.
МДУ імя А. А. Куляшова мае вопыт удзелу ў праектах TEMPUS , праграме міжнароднага акадэмічнага абмену ERASMUS MUNDUS — праекты EMINENCE і EMINENCE II. З'яўляецца ўдзельнікам Асацыяцыі ВНУ памежных абласцей Беларусі і Расіі, лігі ўніверсітэтаў АДКБ, Еўразійскай асацыяцыі педагагічных універсітэтаў. Пры садзейнічанні Пасольства Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь у нашым універсітэце адкрыты Адукацыйны Цэнтр русістыкі, які забяспечвае эфектыўнасць навукова-даследчай, вучэбна-метадычнай і культурна-асветніцкай працы ў галіне рускай філалогіі ў МДУ імя А. А. Куляшова і ў іншых адукацыйных установах рэгіёна, садзейнічае ўмацаванню кантактаў універсітэта і адукацыйных устаноў усходняй Беларусі ў галіне рускай філалогіі. Пры падтрымцы Пасольства Францыі ў Рэспубліцы Беларусь дзейнічае Цэнтр інфармацыйных рэсурсаў французскай мовы і культуры. Ва ўніверсітэце актыўна працуе Цэнтр нямецкай мовы і культуры, які ажыццяўляе арганізацыю лекцый, семінараў Германскай службы акадэмічных абменаў, запрашае выкладчыкаў з Германіі.
З 2015 года ва універсітэце дзейнічае Інфармацыйна-адукацыйны Цэнтр англійскай мовы і культуры, які арганізоўвае запрашэнне прафесараў з Англіі і ЗША для правядзення лекцый. У 2017 годзе ва ўніверсітэце быў адкрыты Цэнтр кітайскай мовы і культуры, які арганізуе курсы кітайскай мовы.