Факультэт фізічнага выхавання

Эмблема факультета Факультэт фізічнага выхавання быў адкрыты ў 1979 годзе па ініцыятыве Міністэрства абароны СССР.
Студэнты дзённай формы атрымання адукацыі навучаюцца па спецыяльнасці «Фізічная культура». Акрамя асноўнай спецыяльнасці, існуе магчымасць прайсці курс навучання па адной з чатырох спецыялізацый: «Спецыяльная падрыхтоўка», «Менеджмент спорту і турызму», «Асновы лячэбнай фізічнай культуры», «Фізкультурна-аздараўленчая і турысцка-рэкрэацыйная дзейнасць».
На аддзяленні завочнага навучання дзве дадатковыя спецыялізацыі — «Спецыяльная падрыхтоўка» і «Трэнер па відах спорту» (спартыўныя гульні і лёгкая атлетыка), куды паступаюць толькі выпускнікі вучылішча алімпійскага рэзерву.
На факультэце створаны спрыяльныя ўмовы для правядзення вучэбных заняткаў па спартыўных, медыка-біялагічных, псіхолага-педагагічных, грамадскіх дысцыплінах і асновах бяспекі жыццядзейнасці. Заняткі праходзяць у вучэбных кабінетах і лабараторыях, спартыўных залах і на пласкасных збудаваннях, аснашчаных сучаснай тэхнікай і абсталяваннем, што дазваляе праводзіць навучальны працэс на высокім метадычным узроўні.
Студэнты факультэта наведваюць курсы павышэння спартыўнага майстэрства па абраным відзе спорту і маюць магчымасць атрымаць судзейскую катэгорыю, выканаць і павысіць свой спартыўны разрад па абранай дысцыпліне.
На факультэце склаліся багатыя спартыўныя традыцыі, закладзеныя выпускнікамі і цяперашнімі студэнтамі. Спартсмены факультэта выступаюць на Алімпійскіх гульнях, чэмпіянатах свету і Еўропы, Сусветных і Рэспубліканскіх універсіядах. На факультэце вучацца 82 студэнты-спартсмены, якія трэніруюцца ў складзе нацыянальнай каманды нашай краіны па розных відах спорту.
Студэнты факультэта прымаюць актыўны ўдзел у навукова-даследчай працы. Лепшыя дыпломныя праекты ўдзельнічаюць у Рэспубліканскім конкурсе студэнцкіх навуковых прац. Свае творчыя і лідэрскія здольнасці маладыя людзі могуць праявіць у розных конкурсах і мерапрыемствах.
Выпускнікі факультэта паспяхова працуюць ва ўстановах адукацыі, дзіцяча-юнацкіх спартыўных школах, органах кіравання спортам і турызмам, фізкультурна-спартыўных клубах.
Для паступлення на факультэт неабходна прадставіць вынікі ЦТ па рускай або беларускай мове, біялогіі і здаць уступныя іспыты па прадмеце «Фізічная культура».
Адрас: 212000 г. Магілёў, вул. Ленінская, 35
Тэлефон: (+375-222 або 8–0222) 25-12-62, 25-12-52
Email: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
Адміністрацыя факультэта:
Дэкан факультэта: Шутаў Уладзімір Уладзіміравіч, кандыдат педагагічных навук, дацэнт
Намеснік дэкана па вучэбнай рабоце: Углікаў Сяргей Аляксандравіч
Намеснік дэкана па навуковай рабоце: Лаўшук Дзмітрый Аляксеевіч, кандыдат педагагічных навук, дацэнт
Намеснік дэкана па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце: Валадзькова Людміла Васільеўна
Сакратар: Клепча Ірына Анатольеўна
Спецыяліст ЗФАА: Сінякіна Марына Аляксандраўна
Кафедры:
Спецыяльнасці:
Першая ступень вышэйшай адукацыі:
1-03 02 01 Фізічная культура
спецыялізацыя: 1-03 02 01 01 Спецыяльная падрыхтоўка
кваліфікацыя: Выкладчык
форма атрымання адукацыі: дзённая (4 гады), завочная (5 гадоў)
1-03 02 01 Фізічная культура
спецыялізацыя: 1-03 02 01 07 Менеджмент спорту і турызму
кваліфікацыя: Выкладчык
форма атрымання адукацыі: дзённая (4 гады)
1-03 02 01 Фізічная культура
спецыялізацыя: 1-03 02 01 05 Асновы лячэбнай фізічнай культуры
кваліфікацыя: Выкладчык
форма атрымання адукацыі: дзённая (4 гады)
1-03 02 01 Фізічная культура
спецыялізацыя: 1-03 02 01 03 Фізкультурна-аздараўленчая і турысцка-рэкрэацыйная дзейнасць
кваліфікацыя: Выкладчык
форма атрымання адукацыі: дзённая (4 гады)
1-03 02 01 Фізічная культура
спецыялізацыя: 1-03 02 01 02 Трэнерская работа па відзе спорту (лёгкая атлетыка, спартыўныя гульні)
кваліфікацыя: Выкладчык
форма атрымання адукацыі: завочная скарочаная на аснове сярэдняй спецыяльнай адукацыі (3,5 гады)
Другая ступень вышэйшай адукацыі (магістратура):
1-08 80 04 Тэорыя і методыка фізічнага выхавання, спартыўнай трэніроўкі, аздараўленчай і адаптыўнай фізічнай культуры
форма атрымання адукацыі: дзённая, завочная

 stb iso 42
Качество услуг

© 2024. Могилёвский государственный университет имени А. А. Кулешова
212022 г. Могилев, ул. Космонавтов, 1. Тел. +375 222 71 26 35 (понедельник – пятница) — отдел организации делопроизводства;
+375 222 71 05 70 (понедельник – суббота) — приемная ректора. Факс:  +375 222 71 36 26, Email: msu@m.msu.by
Разработка и дизайн сайта: ocit@msu.by

Яндекс.Метрика