Кіраўнік цэнтра: Будкова Ларыса Іларыёнаўна.

Паштовы адрас: вул. Касманаўтаў, 1, каб. 223; 212022 г. Магілёў, Рэспубліка Беларусь.

contakt

Тэлефон:  (+375 222) 28-31-51
Е-mail:  Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду., Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.

Адказны за абнаўленне інфармацыі — Пазнякоў Аляксандр Леанідавіч, інжынер-праграміст.

У маі 1998 года ў мэтах удасканалення арганізацыі рэдакцыйна-выдавецкай дзейнасці ва ўніверсітэце загадам № 81 ад 07.05.1998 г. рэктара ўніверсітэта М.А. Аўласевіча быў утвораны рэдакцыйна-выдавецкі аддзел і зацверджаны склад рэдакцыйнай калегіі навукова-метадычнага часопіса “Веснік Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.А. Куляшова”.

У верасні 2002 г. на базе рэдакцыйна-выдавецкага аддзела і лабараторыі аператыўнай паліграфіі быў створаны рэдакцыйна-выдавецкі цэнтр МДУ імя А.А. Куляшова.

У ліпені 2008 г. у структуры цэнтра праведзена рэарганізацыя: уведзена рэдакцыя газеты «Універсітэцкі веснік», створаны аддзел маркетынгу, у склад якога ўвайшлі кніжны магазін «Мир знаний», салон друку «Космопринт».

З 1 студзеня 2013 г. рэдакцыйна-выдавецкі цэнтр перайменаваны ў выдавецкі цэнтр. Асноўная мэта цэнтра ў забеспячэнні студэнтаў і выкладчыкаў універсітэта навуковай, вучэбнай, метадычнай, даведачнай і іншай літаратурай, неабходнай для ажыццяўлення эфектыўнага навучальнага працэсу.

На дасягненне пастаўленай мэты накіравана дзейнасць рэдакцыйна-выдавецкага аддзелу, аддзелу аператыўнай паліграфіі і аддзелу маркетынгу. Выдавецкі цэнтр вылодае дастатковымі тэхнічнымі магчымасцямі і творчым патэнцыялам і прадастаўляе наступныя віды дзейнасці:

выданне вучэбнай і навуковай літаратуры, вучэбна-метадычных і даведачных дапаможнікаў;

падрыхтоўка і выпуск перыядычных выданняў: 4-х серый навукова-метадычнага часопіса «Веснік МДУ імя А.А. Куляшова» (Серыя А. Гісторыя, філасофія, філалогія; Серыя В. Матэматыка, фізіка, біялогія; Серыя С. Педагогіка, псіхалогія, методыка; Серыя D. Эканоміка, сацыялогія, права); газеты «Універсітэцкі веснік»;

метадычная і кансультатыўная работа з факультэтамі, кафедрамі, бібліятэкай і іншымі падраздзяленнямі ўніверсітэта па пытаннях выпуску літаратуры, арганізацыі кантролю за эфектыўным карыстаннем выданнямі і рэалізацыяй гатовай прадукцыі;

аператыўнае размнажэнне службовых дакументаў;

стварэнне і выданне бланачнай і іншай друкаванай прадукцыі;

ажыццяўленне гаспадарчай дзейнасці (аптовы і рознічны гандаль кніжнай прадукцыяй ўласнай вытворчасці, гандаль кніжнай прадукцыяй выдавецтваў Беларусі і Расіі, канцылярскімі таварамі, платныя паслугі: чорна-белае ксеракапіраванне, рознакаляровы друк, камп’ютарныя паслугі).

Загадам № 16 ад 01.02.2019 г. рэктара ўніверсітэта Д.У. Дука быў створаны цэнтр арганізацыі пазабюджэтнай дзейнасці ўніверсітэта, выключыўшы аддзел маркетынгу са структуры цэнтра выключыўшы аддзел маркетынгу са структуры цэнтра.

Сёння ў цэнтры працуе больш за 10 высокакваліфікаваных спецыялістаў: рэдактары, карэктары, інжынеры, эканамісты, тэхнікі, пераплётчыкі. Сярод іх выпускнікі ўніверсітэта. Вопыт і маладосць дае станоўчыя вынікі.

Фарміраванне гадавых планаў выдавецкай дзейнасці праходзіць з актыўным удзелам рэдакцыйна-выдавецкага савета пад кіраўніцтвам першага прарэктара доктара гістарычных навук прафесара Д.С. Лаўрыновіча. Галоўным крытэрыем пры іх састаўленні з’яўляецца аналіз забяспечанасці вучэбнага працэсу і навукова-даследчых работ неабходнай літаратурай.

Цэнтр прымае ўдзел ва ўсіх навуковых канферэнцыях, семінарах і эксперыментах, якія праходзяць ва ўніверсітэце. Агульны аб’ём друкаванай прадукцыі цэнтра ў апошнія гады складае больш за 1000 друкаваных аркушаў. З іх каля 700 друкаваных аркушаў — вучэбнай і вучэбна-метадычнай літаратуры і больш за 300 друкаваных аркушаў — навуковай.

12bНавукова-метадычны часопіс «Веснік МДУ імя А.А. Куляшова» ўваходзіць у Пералік навуковых выданняў Рэспублікі Беларусь для публікавання вынікаў дысертацыйных даследаванняў па 10 галінах навукі (біялагічная, гістарычная, педагагічная, псіхалагічная, сацыялагічная, фізіка-матэматычная, філалагічная, філасофская, экамічная, юрыдычная), с 1 снежня 2014 года уключаны ў РІНЦ (Расійскі індэкс навуковага цытавання), ліцэнзійны дагавор № 811–12/2014.

Наш часопіс вядомы за межамі рэспублікі. Геаграфія яго публікацый даволі шырокая: Расія, Прыбалтыка, Украіна, Польшча, Казахстан, Кітай і ўсе рэгіёны Беларусі.

Якасць выпускаемай прадукцыі і паслуг заўсёды ўзрастае на аснове росту прафесіянальнага майстэрства супрацоўнікаў, абнаўлення вытворчай базы і выкарыстання сучасных паліграфічных тэхналогій.


 

Сяргей Мікалаевіч Мачэкiн — начальнік аддзела  

Спецыялісты:
Кутузава Юлія Віктараўна
Царанок Таццяна Фёдараўна
Патапкіна Марыя Уладзіміраўна
Капейчанка Таццяна Іванаўна

Міжнароднае супрацоўніцтва з'яўляецца адным з прыярытэтных напрамкаў работы Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. А. Куляшова. Дзверы нашага ўніверсітэта заўсёды адкрытыя для новых ідэй, прапаноў і ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва. Больш за 50 вышэйшых навучальных устаноў свету ўжо супрацоўнічаюць з намі ў сферы адукацыі і навукі.

Дзейнасць аддзела міжнародных сувязяў накіравана на:

  • развіццё эфектыўных узаемавыгадных партнёрскіх сувязяў з навучальнымі, навуковымі, культурнымі і іншымі ўстановамі за мяжой;
  • забеспячэнне выканання міждзяржаўных, міжурадавых і міжведамасных пагадненняў у галіне адукацыі;
  • удзел у міжнародных навукова-даследчых праектах;
  • арганізацыю навукова-практычных міжнародных канферэнцый, семінараў, круглых сталоў і іншых мерапрыемстваў;
  • развіццё акадэмічнай мабільнасці;
  • правядзенне маркетынгавых мерапрыемстваў, накіраваных на павелічэнне экспарту адукацыйных паслуг і прадастаўленне адукацыйных паслуг замежным грамадзянам.

МДУ імя А. А. Куляшова актыўна супрацоўнічае з ВНУ і міжнароднымі арганізацыямі з наступных краін: Расія, Украіна, Малдова, Польшча, Казахстан, Літва, Кітай, Сербія, Індыя, Швецыя, Ізраіль, Германія, ЗША і інш. Штогод калегі з замежных навучальных, культурных і навуковых устаноў Расіі, Малдовы, Казахстана, Францыі, ЗША, Германіі і інш. прымаюць удзел у сумесных навукова-даследчых праграмах, канферэнцыях, семінарах і адукацыйных праграмах.

МДУ імя А. А. Куляшова мае вопыт удзелу ў праектах TEMPUS , праграме міжнароднага акадэмічнага абмену ERASMUS MUNDUS — праекты EMINENCE і EMINENCE II. З'яўляецца ўдзельнікам Асацыяцыі ВНУ памежных абласцей Беларусі і Расіі, лігі ўніверсітэтаў АДКБ, Еўразійскай асацыяцыі педагагічных універсітэтаў. Пры садзейнічанні Пасольства Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь у нашым універсітэце адкрыты Адукацыйны Цэнтр русістыкі, які забяспечвае эфектыўнасць навукова-даследчай, вучэбна-метадычнай і культурна-асветніцкай працы ў галіне рускай філалогіі ў МДУ імя А. А. Куляшова і ў іншых адукацыйных установах рэгіёна, садзейнічае ўмацаванню кантактаў універсітэта і адукацыйных устаноў усходняй Беларусі ў галіне рускай філалогіі. Пры падтрымцы Пасольства Францыі ў Рэспубліцы Беларусь дзейнічае Цэнтр інфармацыйных рэсурсаў французскай мовы і культуры. Ва ўніверсітэце актыўна працуе Цэнтр нямецкай мовы і культуры, які ажыццяўляе арганізацыю лекцый, семінараў Германскай службы акадэмічных абменаў, запрашае выкладчыкаў з Германіі.

З 2015 года ва універсітэце дзейнічае Інфармацыйна-адукацыйны Цэнтр англійскай мовы і культуры, які арганізоўвае запрашэнне прафесараў з Англіі і ЗША для правядзення лекцый. У 2017 годзе ва ўніверсітэце быў адкрыты Цэнтр кітайскай мовы і культуры, які арганізуе курсы кітайскай мовы.


 stb iso 42
Качество услуг

© 2024. Могилёвский государственный университет имени А. А. Кулешова
212022 г. Могилев, ул. Космонавтов, 1. Тел. +375 222 71 26 35 (понедельник – пятница) — отдел организации делопроизводства;
+375 222 71 05 70 (понедельник – суббота) — приемная ректора. Факс:  +375 222 71 36 26, Email: msu@msu.by
Разработка и дизайн сайта: ocit@msu.by

Яндекс.Метрика