САЎЧАНКА ВОЛЬГА МІКАЛАЕЎНА
Диссертация на соискание ученой степени кандидата филологических наук
"ЗВЫШФРАЗАВЫЯ АДЗІНСТВЫ Ў МОВЕ БЕЛАРУСКАЙ МАСТАЦКАЙ ЛІТАРАТУРЫ: ФУНКЦЫЯНАЛЬНА-СТЫЛІСТЫЧНЫ АСПЕКТ"
10.02.01 - беларуская мова защищена 13 февраля 2009 г. на заседании совета по защите диссертаций Д 02.01.11 в Белорусский государственный университете.
Работа выполнена в учреждении образования «Могилёвский государственный университет имени А.А. Кулешова».
Научный руководитель - Абабурка Мікалай Васільевіч, доктар філалагічных навук, прафесар, прафесар кафедры беларускай мовы УА "Магілёускі дзяржаўны універсітэт імя А.А. Куляшова".
Официальные оппоненты - Старычонак Васіль Дзянісавіч, доктар філалагічных навук, прафесар, прафесар кафедры сучаснай рускай мовы УА "Беларуси дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка"; Куліковіч Уладзімір Іванавіч, кандыдат філалагічных навук, дацэнт, дацэнт кафедры сучаснай беларускай мовы Беларускага дзяржаўнага універсітэта.
Оппонирующая организация - учреждение образования «Гомельский государственный университет имени Франциска Скорины».
Основные положения диссертации, выносимые на защиту:
- У сістэму ЗФА, акрамя ССІД і перыяду, мэтазгодна ўключаць абзац. Як адзінка суб'ектыўнай інтэрпрэтацыі маўлення і спецыфічны знак прыпынку абзац выкарыстоўваецца:
- для вылучэння важных элементаў выказвання;
- для павышэння эфекту нечаканасці і выражэння кантрастнасці паведамлення;
- для ўзмацнення функцыі іншых стылістычных сродкаў і прыёмаў вобразнасці: Z Хіба можна бачыць, не гледзячы? / Z Хіба можна чуцъ, не слухаючы? / Z Хіба можна гаварыць, не адкрываючы рота? / Z А ўсё ж гэта спрабуюць раб'щъ тыя, хто добраахвотна г легка адмовіўся ад роднай мовы (Я Сіпакоў).
- Творам беларускіх пісьменнікаў XX стагодцзя ўласціва:
- павышэнне вобразнасці маўлення праз выкарыстанне нетыповых абзацаў з прапушчаным дэтэрмінантам, абзацнай фразай або каментарнай часткай, а таксама праз уключэнне дыялапчнага абзацавання: Z Радзіма. / Z Родная зямля. / Z Беларусь (У. Караткевіч);
- нестандартная сінтаксічная арганізацыя структурных кампанентаў ССЦ: ССЦ без зачыну, без канцоўкі, з двайной канцоўкай, з супадзеннем зачыну і канцоўкі;
- арыгінальнае выкарыстанне перыяду: змена паслядоўнасці павышэння і паніжэння тону (Я. Шабан. Якая асалода - жыць...), трох- і чатырохчасткавая арганізацыя (М. Танк. Вяртанне; Р. Барадулін. Калі наведаецца адвячорак...), набліжэнне да перарывістага маўлення (У. Караткевіч. Калі паміраюць...), функцыянаванне "перыяду ў перыядзе" (М. Танк. Я хацеў бы).
- Як паказвае аналіз звыш 400 твораў болыд за 50 аўтараў стылістычная функцыя ЗФА вынікае не толькі з адметнасці іх выкарыстання ў мастацкім тэксце, але і з нестандартнасці спалучэння ў адзінае цэлае (у макратэкст) як асобных структурных элементаў, так і самастойна камбінаваных ЗФА. Мэтазгодна вылучыць наступныя прынцыпы стылістычнага абзацавання: уласна стылістычны, стылістычна-сінтаксічны, структурна-стылістычны.
- Розныя ЗФА маюць розную тэкстуальную характарыстыку:
- ССЦ і перыяд выступаюць паўназначнымі, адносна завершанымі адрэзкамі тэксту, маюць усе ўласцівасці мікратэксту і часта могуць функцыянаваць як адносна самастойныя адзінкі (макратэксты). Наогул, перыяд - гэта спецыфічна арганізаванае ССЦ. Аднак суадносіны перыяду і ССЦ характарызуюцца аднабаковасцю: кожны перыяд роўны ССЦ, але зусім не кожнаму ССЦ уласціва перыядычнае маўленне. Сувязь паміж асобнымі ССЦ аналагічная сувязі сказаў у ССЦ, што пацвярджае аналіз сродкаў міжфразавай сувязі: лексічных (лексічнага і анафарычнага паўтору, перыфразы, акаймавання, сентэнцыі, антытэзы), марфалагічных (займеннікаў і займеннікавых прыслоўяў, іншых самастойных часцін мовы, злучнікаў, часціц, пабочных слоў), сінтаксічных (парадку слоў, сегментацыі, парцэляцыі, няпоўных сказаў, рытарычнага пытання);
- абзац можа выступаць будаўнічым элементам мікратэксту, можа быць роўным мікра- або макратэксту або ўключаць некалькі мікратэкстаў. У выпадку выкарыстання абзаца ў якасці самастойнай маўленчай адзінкі яго тэкстуальныя асаблівасці зніжаюцца.
- Узаемаперапляценне ў адным тэксце розных ЗФА: спецыфічна арганізаваных ССІХ абзацаў і перыядаў - абумоўлена ідыястылем. Як комплекснае спалучэнне кожнага з ЗФА, так і асобна ўзятае, валодае спецыфікай функцыянавання ў літаратурна-мастацкім тэксце. Індывідуальнасць творчай манеры пісьменніка праяўляецца пры абзацаванні (выкарыстанне абзаца аналітычна-сінтэтычнага, сінтэтычна-аналітьічнага, рамачнага, абзаца-кампазіцыйнага стыку і абзаца-стрыжнёвай фразы), пры афармленні завяршальных ССЦ (двайная канцоўка, недаказ, рытарычнае пытанне, пазаструктурны элемент, сказ з простай мовай, акаймаванне макратэксту), у спосабах сінтэзавання ССЦ (супастаўленне, супрацьпастаўленне, ужыванне стылістычных прыёмаў і фігур), пры ўвядзенні ў макратэкст перыядычнага маўлення, а таксама ў выкарыстанні нестандартнага падьгходу пры арганізацыі ЗФА (абзацы без каментарнай часткі або без зачыну і абзацнай фразы; ССЦ без канцоўкі або зачыну; перыяды з трох- або чатырохчасткавай арганізацыяй). Аб'яднанне ў літаратурна-мастацкім тэксце розных прынцыпаў спалучальнасці ЗФА абумоўлена сітуацыйнасцю, аднак індывідуальнай творчасці пісьменніка ўласціва схільнасць да пэўнай сістэмы пры арганізацыі макратэксту.