LABORE et SCIENTIA
Дысертацыя на атрыманне вучонай ступені кандыдата філалагічных навук
«Беларуская літаратура ў Чэхаславакіі»
10.01.01 – беларуская літаратура, 10.01.03 – літаратура народаў краін замежжа (чэшская літаратура) абаронена 24 студзеня 2003 г. на пасяджэнні Савета па абароне дысертацый Д. 02.01.12 у Беларускім дзяржаўным універсітэце.
Работа выканана у Беларускім дзяржаўным універсітэце.
Навуковы кіраўнік – доктар філалагічных навук прафесар Чарота І.А., БДУ, кафедра славянскіх літаратур.
Афіцыйныя апаненты – член-карэспандэнт НАН Беларусі, доктар філалагічных навук, прафесар Мушынскі М.І., Інстытут літаратуры імя Янкі Купалы, кандыдат філалагічных навук дацэнт Адамовіч Г.Я., УА «Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя М.Танка», кафедра беларускай літаратуры. Апаніруючая арганизацыя – УА «Брэсцкі дзяржаўны універсітэт імя А.С.Пушкіна».
Аб’ект даследавання – літаратурная і выдавецка-публікацыйная дзейнасць беларусаў у Чэхаславакіі 1920-1945 гадоў, спецыфіка рэцэпцыі беларускай літаратуры ў гэтай краіне, а таксама беларуска-чэхаславацкія літаратурныя сувязі 1920-1930-х гадоў.
Прадмет даследавання – асаблівасці творчай практыкі У.Жылкі, Л.Геніюш, П.Крэчаўскага, Ф.Грышкевіча, Т.Грыба, літаратуразнаўчыя артыкулы Я.Ляцкага, Я.Махала, А.Чэрнага, Ф.Вольмана, Ф.Ціхага, а таксама пераклады твораў беларускай паэзіі на чэшскую мову.
Мэтай даследавання з’яўляецца цэласнае вывучэнне асаблівасцей беларускага літаратурнага працэсу ў Чэхаславакіі 1920-1945 гадоў, а таксама здабыткаў беларуска-чэхаславацкіх літаратурных узаемасувязей на самым інтэнсіўным этапе двухбаковых кантактаў.
Асноўныя палажэнні дысертацыі, якія выносяцца на абарону:
Атрыманныя вынікі могуць выкарыстоўвацца пры падрыхтоўцы вучэбных дапаможнікаў, лекцый, спецкурсаў па гісторыі беларускай, чэшскай і сусветнай літаратур 1920-х-1945 гадоў, мастацкаму перакладу.