- «Жаночая кветка»
- «Мужчынская кветка»
- «Гісторыя адной ночы»
Ці памятаеш ты яе незвычайны, недасягальны, з крыху раскосымі вачыма авальны твар? Яе гладкі лоб, нібыта з мармуру вытачанае падбароддзе? Востры нос? Ці памятаеш ты грукат дажджу ў шыбу і пах расцвіўшага бэзу, які быў паўсюль?
І яе пругкія вусны… - «Нацюрморт»
Луста батона з двума кавалачкамі таннай пацямнеўшай каўбасы, кубачак гарбаты, калі пашчасціць, з лімонам. Нацюрморт, любавацца на якім даводзіцца ўсё наша жыццё. - «Сон»
Спіць яна бесклапотна, забыўшыся на ўсе праблемы, і нібыта тоне ў мяккій пуху, у салодкую вату… І ўзыходзяць там нейкія дзіўныя расліны, якія расквітнеюць прыгожымі незнаёмымі кветкамі, негледзячы на тое, што на вуліцы вые вецер і мяце завіруха. - «Біялагічная форма»
Гэтая форма жыцця, прыдуманая мной, магчыма, і існуе дзе-небудзь у свеце. Магчыма нават, што побач, у сутарэннях каля маёй майстэрні; і яна падымаецца адтуль уначы, ціхая, нібыта прывід, і мокрая, нібы слімак. - «Жаночы торс»
Невялічкія грудзі, танюткі стан… Гэта пра яе марыў ты ў снах? Гэта яна прайшла ўчора, зусім побач, незважаючы на цябе? - «Жанчына ў кветках»
Яна ўжо не спіць і адчувае, як кветкі немудрагелістым арнаментам аплятаюць яе цела. - «Подзвіг Ікара»
Ён цяжка зваліўся на Зямлю, на ўсе яе горы і раўніны, лясы і травы, якія ўбачыў зверху. І нават пасля смерці ў сятчатцы яго вачэй усё яшчэ жыло Сонца, вялізнае, да якога заставалася ляцець зусім няшмат… Яму гэтак неставала чарапашынага панцыра… - «Маска на кожны дзень»
Штораніцы, прачнуўшыся, працягваю руку і намацваю новую маску. Маску На Гэты Дзень. Што падорыць яна – перажыванні, радасць, самоту? Ніколі не ведаеш. І ўжо надзеўшы яе, запальваю святло, гляджуся ў люстэрка і іду курыць. - «Карта Радзімы»
Быў час ў жыцці, калі Радзіма абмяжоўвалася роднай хатай, падворкам, кавалкам ціхай рэчкі і гародам, было там гэтак утульна і хораша. Далей пачынаўся зусім іншы Свет, незнаёмы, цікавы, і, магчыма, варожы. І ўвайшоўшы ў яго, бывае неабходна час ад часу азірнуцца і ўзгадаць сваю маленькую Радзіму. - «Свет мой, зеркальце…»