payday loans
 

Могилевский государственный университет
имени А.А. Кулешова

Türkmen wersiýa Türkçe sürümü 中国版 La version en français Die Version deutsch English version Беларуская версія
Главная Беларускі каляндар Июнь, чэрвень, june…

Июнь, чэрвень, june…

У ноч з 23 на 24 чэрвеня ў славянскіх народаў адзначаўся, магчыма, самы таямнічы і містычны абрад - Купалле, або Ян, Іван. Свята з'яўлялася своеасаблівай кульмінацыяй летніх падзей у народным жыцці.

Іван Купала з'яўляецца адным з самых ушанаваных дзён у беларусаў і ў наш час. Купалле – сапраўднае язычніцкае свята ў гонар летняга сонцастаяння. Падобныя яму існуюць у шматлікіх краінах свету.

Падчас летняга сонцастаяння росквіт прыроды дасягае свайго апагею: каласуе на палях пшаніца, грэчка і проса, заквітнелі лён і бульба, скончыўся прыплод у жывёл. Таму нашы продкі ў гэтыя дні імкнуліся аддзячыць Матухне-Прыродзе за карысць: багаты ўраджай, удалае паляванне, добры ўдой і ацёл ў хатніх жывёл. Людзі здзяйснялі ахвярапрынашэнні і імпрэзай Івана-Купалы паказвалі яднанне з прыродай.

Яшчэ з раніцы дзяўчаты і жанчыны з песнямі накіроўваліся ў поле, на сенажаць збіраць купальскую траву. Падчас збору абавязкова спявалі:

А на Купалу
Рана сонца йграла,
На добрыя гады,
На цёплыя восы,
На хлябы-ўраджаі…
Ой, рана-рана на Яна
Ды хораша сонейка гуляла,
І зямля стагнала з Купала,
Дарожка звінела ад песень…

Па народных павер'ях, спеў песень падчас збору гаючай травы і кветак перадаваў ім лекавую і цудадзейную моц. Аднак купальскае свята было злучана не толькі з культам раслін. Важнае значэнне спрадвеку надавалася агню, і менавіта купальскі агонь з'яўляўся своеасаблівым абарончым, магічным і ачышчальным сродкам.

На купальскае вогнішча зносіліся старыя рэчы, спальванне якіх сімвалізавала вечнае абнаўленне жыцця. Агонь атрымлівалі ад трэння драўляных брускоў. Як знак сонца, паднімалі на шчасце запаленае кола. Адным з важных момантаў былі скачкі хлопцаў і дзяўчат праз вогнішча, агонь якога валодаў цудадзейнай уласцівасцю ачышчэння. Моладзь чысціла сябе, імкнучыся да абнаўлення. Дзяўчаты займаліся варажбой: апускалі вянкі ў раку і, сочачы за рухам вянка, рабілі высновы пра свой далейшы лёс. Варажылі часцей за ўсё на шлюб – кожная марыла знайсці сабе працавітага й добрага хлопца.

Галоўны цуд Купалля - дзіўная легенда пра кветку папараці, на якую сыходзіць агонь Пяруна. Апоўначы папараць зацвітае яркім агнём і гарыць так усяго на некалькі імгненняў. Найбольшым поспехам лічылася знайсці гэту кветку і сарваць яе ў момант красавання. Тады ўсе жаданні ўладальніка папараці спраўдзяцца, а ён будзе пра ўсё ведаць пра, што адбываецца ў свеце.

У беларускіх легендах гаворыцца, што ў купальскую ноч расліны размаўляюць паміж сабой, дрэвы дзіўным чынам пераходзяць з месца на месца, а рэкі свецяцца яркім чароўным святлом. Ёсць павер'е, што ў гэту ноч праводзяць гулі разнастайныя чараўнікі і ведзьмы. Яны крадуць коней, адбіраюць малако ў кароў. Каб абараніцца ад бесаўшчыны, гаспадары вешалі над уваходам у сваю хату крапіву ці вострыя прадметы, аб якія нячыстая сіла магла б парэзацца, часцей за ўсё іголкі і сярпы.

З наступленнем раніцы моладзь купалася ў рэках, каталася па свежай расе, сустракала ўзыход сонца, у гонар якога і святкавалася Купалле. Казалі, што ў купальскую раніцу сонца асабліва "гуляе" - двоіцца, троіцца, пераліваецца рознымі колерамі.

Ала ЕРАШЭНКА.

 

Главная Беларускі каляндар Июнь, чэрвень, june…