payday loans
 

Могилевский государственный университет
имени А.А. Кулешова

Türkmen wersiýa Türkçe sürümü 中国版 La version en français Die Version deutsch English version Беларуская версія

Дарагія сябры!

Магілёўскі дзяржаўны універсітэт імя А.А. Куляшова з'яўляецца адной са старэйшых навучальных устаноў нашай краіны. Ён мае багатыя гістарычныя традыцыі, якія беражліва захоўваюцца і развіваюцца амаль 100 гадоў. Пашырэнне маштабаў і змястоўнага боку дзейнасці дазволіла універсітэту набыць статус буйной установы адукацыі ўсходняга рэгіёна, якая станоўча ўплывае на рознабаковае жыццё Магілёўскай вобласці. За гэты час падрыхтавана больш за 50 тысяч спецыялістаў для органаў народнай адукацыі, культуры, навуковых і дзяржаўных устаноў краіны. Многія выпускнікі сталі вядомымі далёка за межамі рэспублікі. Сярод іх - першы Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнка, Героі Савецкага Саюза Д.П. Жмуроўскі, Л.С. Данілюк, Р.Ф. Рабчэўскі, прадстаўнікі творчай інтэлігенцыі І. Шклярэўскі, Э. Валасевіч, М. Булахаў, М. Барсток, вядомыя дзяржаўныя дзеячы М.В. Зімянін, В.Ф. Шаура, М.А. Аўласевіч, А.М. Радзькоў, У. Канаплёў, У. Матвейчук, буйныя вучоныя, лаўрэаты Дзяржаўных прэмій В.А. Мастоўнікаў, К.І. Верашчагін, больш за 300 заслужаных настаўнікаў і выдатнікаў асветы краіны, дактароў і кандыдатаў навук, знакамітыя вучоныя, Алімпійскія чэмпіёны С. Баітава, А. Масяйкоў, сярэбраны прызёр Алімпіяды ў Ванкуверы С. Новікаў і інш.

Сёння наш універсітэт дынамічна развіваецца і з'яўляецца буйным навукова-адукацыйным і культурна-асветніцкім цэнтрам, які мае прызнанне не толькі ў Беларусі, але і за яе межамі.

У яго складзе 10 факультэтаў, Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў, аспірантура, Горацкі педагагічны і Магілёўскі сацыяльна-гуманітарны каледжы. Пры ўніверсітэце створаны і паспяхова дзейнічае вучэбна-метадычны комплекс: універсітэт як базавая арганізацыя і больш за 20 устаноў і органаў адукацыі. Ва ўніверсітэце атрымліваюць адукацыю больш за 8500 студэнтаў па 36 спецыяльнасцях. Вучэбна-выхаваўчая і навукова-даследчая работа вядзецца на 37 кафедрах, дзе працуюць звыш 500 выкладчыкаў, з іх 18 дактароў навук і прафесараў, 167 кандыдатаў навук, дацэнтаў. Выкладанне ў МДУ імя А.А. Куляшова вядзецца з улікам класічных і выкарыстаннем сучасных тэхналогій і метадаў навучання. Арганізацыя навучальнага працэсу спалучаецца з навукова-даследчай дзейнасцю.

Сучасная вучэбна-матэрыяльная база ўключае ў сябе 5 вучэбных карпусоў, аграбіястанцыю "Любуж", 3 спартыўныя комплексы, стадыён, 7 інтэрнатаў, санаторый-прафілакторый, комплекс грамадскага харчавання, музейны комплекс, больш за 200 вучэбных кабінетаў і лабараторый. Да паслуг студэнтаў універсітэцкая бібліятэка, фонды якой налічваюць больш за 650 тысяч экземпляраў кніг і перыядычных выданняў, чытальныя залы працуюць ва ўсіх вучэбных карпусах.

Выкладчыкі і студэнты вядуць актыўную навукова-даследчую работу па прыярытэтных накірунках развіцця навукі ў Рэспубліцы Беларусь, многія з іх з'яўляюцца пераможцамі рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў. Выпускнікі нашага ўніверсітэта атрымліваюць дыпломы, якія высока цэняцца на рынку працы. Універсітэт клапоціцца пра сваіх выпускнікоў: захоўвае сістэму размеркавання і мэтавай падрыхтоўкі спецыялістаў. Для тых, хто мае гонар быць студэнтам МДУ імя А.А. Куляшова, наша ВНУ дае магчымасць адначасова з глыбокай прафесійнай падрыхтоўкай атрымаць шэраг дадатковых спецыяльнасцей.

Ва ўніверсітэце створаны належныя ўмовы для вучобы і адпачынку. Іншагароднія студэнты, якія маюць патрэбу ў жыллі, пражываюць у добраўпарадкаваных інтэрнатах. Універсітэт пастаянна клапоціцца аб стварэнні умоў для раскрыцця творчага патэнцыялу студэнтаў. Для гэтага створаны і дзейнічаюць 60 клубаў, кружкоў, творчых аб'яднанняў, ансамблі, аркестры, валанцёрскі і паэтычны клубы, каманды КВЗ, клуб інтэлектуальных гульняў і дэбат-клуб. Працуюць народныя калектывы, у іх ліку вакальныя ансамблі "Ad'libitum", "Гармонія", танцавальны "Церніца" і інш. Традыцыйнымі ва ўніверсітэце сталі конкурсы педагагічнага майстэрства "Лепшы будучы настаўнік года", "Міс універсітэт", самадзейнай мастацкай творчасці "Зорны шлях", "Радзіма мая дарагая", злёты валанцёраў і інш. Да паслуг студэнтаў стадыёны, спартыўныя і трэнажорныя залы, 30 спартыўных секцый па розных відах спорту, у якіх займаецца больш за 2500 студэнтаў. Папулярнасцю карыстаецца Цэнтр курсавой падрыхтоўкі, дзе на 21 адзяленні займаецца больш за 400 студэнтаў.

Шырока развіваюцца міжнародныя сувязі МДУ імя А.А. Куляшова з вышэйшымі навучальнымі ўстановамі Расіі, Украіны, Малдовы, Польшчы, Германіі, Францыі і іншых краін.

Колькі адкрыццяў належыць зрабіць тым, хто стане студэнтам Магілёўскага дзяржаўнага універсітэта імя А.А. Куляшова. І калі, пераадолеўшы ўсе выпрабаванні, вы пойдзеце ў самастойнае прафесійнае жыццё, універсітэт застанецца для вас крыніцай ведаў, месцам нараджэння студэнцкага сяброўства, узаемападтрымкі і ўзаемадапамогі.

Універсітэт імя А.А. Куляшова гарантуе вам высокую якасць вышэйшай адукацыі. Чакаем вас і жадаем поспехаў!

К.М. БАНДАРЭНКА, старшыня прыёмнай камісіі,
рэктар Магілёўскага дзяржаўнага універсітэта імя А.А. Куляшова.