payday loans
 

Могилевский государственный университет
имени А.А. Кулешова

Türkmen wersiýa Türkçe sürümü 中国版 La version en français Die Version deutsch English version Беларуская версія
Главная Новости Лента новостей Больш за 80 даследчыкаў з 4 краін свету прымуць удзел у Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Куляшоўскія чытанні»

Больш за 80 даследчыкаў з 4 краін свету прымуць удзел у традыцыйнай для нашага ВНУ Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Куляшоўскія чытанні», якая пройдзе 21 красавіка ў МДУ імя А. А. Куляшова.

Апроч гасцей з Украіны і Польшчы, упершыню ў канферэнцыі прыме ўдзел навуковец з Турцыі. Таксама на форуме будуць прадстаўлены ўсе рэгіёны нашай краіны. У праблемным полі «Куляшоўскіх чытанняў» — абмеркаванне актуальных мовазнаўчых, літаратуразнаўчых і гістарычных пытанняў. Асобна плануецца разгледзіць праблемы гісторыі і тэорыі журналістыкі, паэтыкі. Акцэнт на пленарным пасяджэнні, як паведамілі арганізатары, будзе зроблены на творчай спадчыне Народнага паэта Беларусі Аркадзя Аляксандравіча Куляшова. Па словах аднаго з традыцыйных удзельнікаў канферэнцыі, кандыдата філалагічных навук, дацэнта і былога дэкана магілёўскага філфаку Яраслава Іванавіча Клімуця, «Куляшоўскія чытанні» — адна з візітовак нашага ўніверсітэту. «Апроч таго, што канферэнцыя зазвычай збірае вялікія інтэлектуальныя моцы Беларусі, яна таксама карыстаецца заслужанай павагай і за мяжой. Частымі гасцямі МДУ імя А. А. Куляшова былі прадстаўнікі навуковых устаноў Расіі, Польшчы, Украіны, Чэхіі. Гэты спіс можна працягваць яшчэ доўга. Фактычна, у розныя часы ў канферэнцыі ўдзельнічалі даследчыкі з усіх краін былога СССР», — падкрэсліў суразмоўца. Дададзім таксама тое, што па выніках канферэнцыі плануецца выдаць зборнік навуковых прац.

 

Главная Новости Лента новостей Больш за 80 даследчыкаў з 4 краін свету прымуць удзел у Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Куляшоўскія чытанні»