payday loans
 

Могилевский государственный университет
имени А.А. Кулешова

Türkmen wersiýa Türkçe sürümü 中国版 La version en français Die Version deutsch English version Беларуская версія
Главная Новости Лента новостей Майстар-клас на тэму «Тапанімічная экскурсія па цэнтры Магілёва»

Майстар-клас на тэму «Тапанімічная экскурсія па цэнтры Магілёва» праводзіў у мінулую суботу загадчык кафедры прыродазнаўства МДУ імя А. А. Куляшова Ігар Мікалаевіч Шаруха. Удзельнікі даведаліся пра змяненні ў тапанімічным абліччы горада на Дняпры.

«Майстар-клас доўжыўся тры з паловай гадзіны і нагадваў паўнавартасную пешаходную экскурсію па Магілёву», — распавядае Ігар Шаруха. — Пачалі мы ад будынка цяперашняга Лялечнага тэатра. Прайшлі да колішняй Рынкавай плошчы. Далей — вуліца Ленінская, двор касцёла Унебаўзяцця Дзевы Марыі (Святы Станіслаў), драматычны тэатр, Тэатральны сквер, Ратуша і так званае Завалле. Ігар Мікалаевіч пазнаёміў прысутных на майстар-класе з гісторыяй горада, яго старадаўняй тапаграфіяй, зменамі, якія адбыліся ў тапаніміцы. Асобна гутарка вялася пра знакамітых магілёўцаў. Падрабязна навуковец распавёў пра гісторыю ўзнікнення і дзейнасць нашага ўніверсітэта. Майстар-клас праводзіўся для слухачоў курсаў перападрыхтоўкі экскурсаводаў, арганізаваных ІПКіПК МДУ імя А. А. Куляшова.

 

Главная Новости Лента новостей Майстар-клас на тэму «Тапанімічная экскурсія па цэнтры Магілёва»