payday loans
 

Могилевский государственный университет
имени А.А. Кулешова

Türkmen wersiýa Türkçe sürümü 中国版 La version en français Die Version deutsch English version Беларуская версія
Главная Новости Лента новостей Лекцыя, прысвечаная новым падыходам да вывучэння гісторыі і археалогіі Магілёўшчыны

Лекцыю, прысвечаную новым падыходам да вывучэння гісторыі і археалогіі Магілёўшчыны, учора ў Беларуска-Расійскім універсітэце прачытаў загадчык кафедры археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін, прафесар Ігар Аляксандравіч Марзалюк.

Лекцыя была прачытана ў межах ІІ Магілёўскага фестываля навукі, які адкрыўся 17 лютага ў БРУ. Перадусім прафесар Марзалюк распавёў пра каштоўныя знаходкі на тэрыторыі Магілёўскага Падняпроўя і Пасожжа. Звярнуў увагу прысутных на інавацыйныя тэхналогіі, якімі карыстаюцца сучасныя археолагі для датавання тых або іншых артэфактаў. Значная ўвага ў яго выступленні была нададзеная дасягненням аспірантаў і супрацоўнікаў згаданай кафедры. Як заўжды, у канцы лекцыі прысутныя на ёй выкладчыкі і студэнты задалі навукоўцу пытанні. Магілёўцы пацікавіліся стаўленнем Ігара Аляксандравіча да ўзнаўлення цалкам разбураных помнікаў архітэктуры. У прыватнасці, гутарка вялася пра гарадскую ратушу. Пацікавіліся прысутныя і меркаваннем гісторыка адносна магчымай рэканструкцыі храмаў на тэрыторыі Магілёва. Ігар Марзалюк выказаў на гэты конт пэўны аптымізм, заўважыўшы, што ў будучыні магчымая адбудова некаторых праваслаўных храмаў і нават музеяфікацыя іх падмуркаў. Што датычыцца прыярытэту ў рэканструкцыі гістарычных помнікаў, то ў першую чаргу варта звяртаць увагу, лічыць Ігар Марзалюк, на тыя помнікі, якія збольшага захаваліся ў аўтэнтычным выглядзе. Гутарка вялася, апроч іншага, пра Жыліцкі палацава-паркавы комплекс, Быхаўскі замак і гістарычныя аб’екты Мсціслаўшчыны. «Нягледзячы на вядомыя цяжкасці, дзяржава ўсё ж знаходзіць фінансавыя магчымасці для захавання гістарычнай спадчыны Беларусі», — падкрэсліў Ігар Марзалюк.

 

Главная Новости Лента новостей Лекцыя, прысвечаная новым падыходам да вывучэння гісторыі і археалогіі Магілёўшчыны