payday loans
 

Могилевский государственный университет
имени А.А. Кулешова

Türkmen wersiýa Türkçe sürümü 中国版 La version en français Die Version deutsch English version Беларуская версія
Главная Достижения университета Цырымонія закладкі новай алеі ў дэндрапарку «Любуж» МДУ імя А. А. Куляшова адбылася 9 верасня

Цырымонія закладкі новай алеі ў дэндрапарку «Любуж» МДУ імя А. А. Куляшова адбылася 9 верасня. У мерапрыемстве ўдзельнічаў міністр экалогіі і аховы акаляючага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Андрэй Марленавіч Каўхута. У любужскую глебу былі высаджаны кедравыя хвоі і клёны.

«Наведванне „Любужа“ адбылося падчас рабочага візіту міністра ў Магілёўскую вобласць», — тлумачыць кандыдат навук, дацэнт Ігар Мікалаевіч Шаруха. Па яго словах, Андрэй Марленавіч Каўхута сам выказаў жаданне наведаць дэндрапарк. «Справа ў тым, што бацька міністра, Мар’ян Рыгоравіч Каўхута, працаваў з 1956 года па 1964 год на кафедры фізічнай геаграфіі Магілёўскага педінстытута, дзе выкладаў глебазнаўства і ўдзельнічаў у закладцы (1958 г.) дэндрапарку „Любуж“. У адзін і той жа год (1960) нарадзіўся Андрэй Марленавіч і быў афіцыйна адкрыты дэндрапарк. Да 4-х гадовага ўзросту Андрэй Каўхута разам з бацькамі наведваў парк. Відавочна, у яго памяці захаваліся цёплыя ўспаміны пра Любуж», — распавядае Ігар Шаруха.

Андрэй Марленавіч Каўхута не толькі паўдзельнічаў у закладцы алеі, але і здзейсніў экскурсію па дэндрапарку. Таксама ён выказаў надзею на тое, што на базе дэндрапарку «Любуж» узнікне батанічны парк рэспубліканскага значэння.

 

ул. Космонавтов, 1
212022  г. Могилев
Республика Беларусь
Тел.:  28-40-70
msu@msu.by

Главная Достижения университета Цырымонія закладкі новай алеі ў дэндрапарку «Любуж» МДУ імя А. А. Куляшова адбылася 9 верасня