payday loans
 

Могилевский государственный университет
имени А.А. Кулешова

Türkmen wersiýa Türkçe sürümü 中国版 La version en français Die Version deutsch English version Беларуская версія
Главная Новости Лента новостей У МДУ імя А. А. Куляшова 20 лютага развітаюцца з зімой

У МДУ імя А. А. Куляшова 20 лютага развітаюцца з зімой. Традыцыйнае тэатралізаванае відовішча «Шырокая Масленіца» пройдзе насупраць універсітэцкага корпуса 1А. Пачатак — у 12:40. Арганізатары запрашаюць усіх ахвотных і абяцаюць пачаставаць блінамі ды духмяным гарачым чаем. Не абыдзецца і без спальвання пудзіла зімы.

Па словах галоўнага арганізатара свята, старшыні прафкама студэнтаў Таццяны Навіцкай, пачнецца свята з пачастункаў, а вось завершыцца — вясёлымі конкурсамі. Хлопцы будуць здольныя выпрабаваць уласныя моц, кемлівасць і спрыт, а дзяўчаты атрымаюць магчымасць патанчыць у карагодзе. «Здаўна вядома, што Масленіца — гэта рытуальнае запрашэнне вясны, бо людзям надакучылі ўжо холад і снег. Хочацца нечага сонечнага і бадзёрага. Таму запрашаць вясну мы будзем максімальна энергічна — праз песні і танцы», — тлумачыць Таццяна Навіцкая. «Масленіца на Беларусі — гэта не толькі каляндарнае завяршэнне зімы, але і пачатак вялікіх, шасцітыднёвых, запускаў, — тлумачыць кандыдат філалагічных навук Яраслаў Клімуць. — На Масленіцу трэба добра пад’есці і добра павесяліцца, бо наперадзе працяглы перыяд духоўнага і фізічнага ачышчэння перад Вялікднём».

 

Главная Новости Лента новостей У МДУ імя А. А. Куляшова 20 лютага развітаюцца з зімой