payday loans
 

Могилевский государственный университет
имени А.А. Кулешова

Türkmen wersiýa Türkçe sürümü 中国版 La version en français Die Version deutsch English version Беларуская версія
Главная Новости Лента новостей Выкладчыкі МДУ імя А. А. Куляшова прынялі ўдзел у ІІІ-м обласным свяце паэзіі і аўтарскай песні «Пісьмянкоў луг»

Выкладчыкі МДУ імя А. А. Куляшова прынялі ўдзел у ІІІ-м абласным свяце паэзіі і аўтарскай песні «Пісьмянкоў луг». Мерапрыемства праходзіла 23–24 мая ў Касцюковічах, а таксама на малой Радзіме выдатнага беларускага паэта Алеся Пісьмянкова — у вёсцы Бялынкавічы.

Па словах кандыдата філалагічных навук, дацэнта Яраслава Іванавіча Клімуця, свята складалася з дзвюх частак — афіцыйнай і шэрагу нефармальных сустрэч, абмеркаванняў. У афіцыйную частку ўваходзіла наведванне вёскі Бялынкавічы, дзе на маляўнічым беразе рэчкі Бесядзь былі арганізаваныя «Пісьмянкоўскія чытанні». «Пра нашага земляка, паэта Алеся Пісьмянкова распавядалі яго сябры-пісьменнікі — Уладзімір Ягоўзік, Анатоль Зэкаў, Леанід Левановіч. Гучалі шчырыя, узнёслыя словы, успаміны… Надзвычай каштоўна тое, што ў мерапрыемстве ўдзельнічала моладзь — школьнікі, студэнты…», — падкрэсліў суразмоўца.

«Алеся Пісьмянкоў — мой сябра, калега, таленавіцейшы паэт, які быў голасам майго пакалення, — цяперашніх 50-гадовых людзей. І я асабліва ўдзячны арганізатарам гэтага мерапрыемства — выканаўчаму камітэту Касцюковіцкага раёна, настаўнікам, бібліятэкарам, якія стварылі сапраўднае свята», — заўважае пісьменнік Уладзімір Ягоўзік. «Пісьмянкоў луг» — гэта мост, на якім сустракаюцца людзі з рознымі поглядамі, аб’яднаныя прагай да паэтычнага беларускага слова», — дае каментар вядомы беларускі пісьменнік Анатоль Зэкаў.

Выкладчыкі ўніверсітэта прынялі ўдзел амаль ва ўсіх мерапрыемствах «Пісьмянкова луга». Асабліва спадабалася прысутным выступленне Яраслава Клімуця, які згадаў пра тое, што ў 1976 г. студэнты (тады яшчэ педагагічнага інстытута) збіралі ў Касцюковіцкім раёне фальклор. «Алесь Пісьмянкоў — студэнт БДУ — не толькі дапамагаў знаходзіць пэўныя аддаленыя вёскі, але і актыўна прымаў удзел у назапашванні песень, казак, афарызмаў», — згадаў Яраслаў Клімуць.

 

Главная Новости Лента новостей Выкладчыкі МДУ імя А. А. Куляшова прынялі ўдзел у ІІІ-м обласным свяце паэзіі і аўтарскай песні «Пісьмянкоў луг»