payday loans
 

Могилевский государственный университет
имени А.А. Кулешова

Türkmen wersiýa Türkçe sürümü 中国版 La version en français Die Version deutsch English version Беларуская версія
Главная Новости Лента новостей На факультэце славянскай філалогіі МДУ імя А.А. Куляшова завершыўся тыдзень Максіма Гарэцкага

На факультэце славянскай філалогіі МДУ імя А.А. Куляшова завершыўся тыдзень Максіма Гарэцкага. У мінулую пятніцу адбылася лiтаратурна-музычная iмпрэза, прысвечаная творчасцi выдатнага беларускага пicьменнiка. Студэнты амаль на гадзiну зрабіліся сапраўднымi акцёрамi, паспрабавалі паразважаць на тэму: што магло здарыцца, калi б Максiм Гарэцкi сустрэўся у нейкай вiртуальнай прасторы са сваiмi паплечнiцамi i вучанiцамi — Наталляй Арсеньевай i Канстанцыяй Буйло.

Удзельнiкi iмпрэзы паказалi добрую падрыхтаванасць i сапраўдную зацiкаўленасць беларускай літаратурай. Іх плённую працу гледачы ацанiлi працяглымі апладысментамi. Пасля заканчэння святочных мерапрыемстваў арганізатар тыдны Гарэцкага ва ўніверсітэце, доктар навук, дацэнт Аляксандр Мікалаевіч Макарэвiч пагадзіўся адказаць на некалькi нашых пытанняў:

Якія мэты Вы ставілі перад сабой, праводзячы гэта мерапрыемства?
Найперш, інфармацыйную. Хацелі даць студэнтам больш шырокую, неакадэмiчную iнфармацыю пра творчасць Максіма Гарэцкага. Другая — выхаваўчая. Імкнуліся выхаваць жаданне далучыцца душой да Беларусi, да той Беларусi, пра якую марыў сам Гарэцкi, Арсеньева і Буйло. Нарэшце — метадычная мэта: імкнуліся паказаць студэнтам трэцяга курса, як робяцца літаратурныя iмпрэзы, як распрацоўваюцца сцэнарыi і інш.

Як Вы лiчыце, ці ўдалося гэтыя мэты дасягнуць?
Па вялiкiм рахунку, ўдалося. Не магу сказаць, што задаволены абсалютна, таму што той, хто цалкам задаволены, не здольны асэнсоўваць свае памылкi. Але, мяркую, што і студэнтам, і выкладчыкам падрыхтаванае намі свята спадабалася.

Цi будуць падобныя мерапрыемствы ў далейшым?
У нас традыцыя — юбiлеi пiсьменнiкаў адзначаць тыднямi. Летась быў тыдзень Купалы i Коласа, сёлета — тыдзень Максiма Гарэцкага. У 2014 г. будзе тыдзень Аркадзя Куляшова.

Адзначым, што на працягу мінулага тыдня кафедра беларускай літаратуры арганізавала конкурс чытальнікаў і конкурс насценгазет. Таксама ў межах Тыдня Максіма Гарэцкага прайшла навуковая канферэнцыя, прысвечаная жыццю і творчасці пісьменніка.

Раман Дзяружын

 

Главная Новости Лента новостей На факультэце славянскай філалогіі МДУ імя А.А. Куляшова завершыўся тыдзень Максіма Гарэцкага