payday loans
 

Могилевский государственный университет
имени А.А. Кулешова

Türkmen wersiýa Türkçe sürümü 中国版 La version en français Die Version deutsch English version Беларуская версія

Спецыяльную прэмію «Чалавек года» Магілёўскага аблвыканкама ў намінацыі «Грамадска-палітычная дзейнасць» атрымаў загадчык кафедры археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін МДУ імя А.А. Куляшова, прафесар, доктар навук Ігар Аляксандравіч Марзалюк.

Прэмію аблвыканкама таксама атрымалі 15 лепшых жыхароў рэгіёна — прадстаўнікі вытворчасці, працаўнікі сацыяльнай сферы, кіраўнікі грамадскіх арганізацый. Усяго ж па выніках 2011 г. на атрыманне прэміі прэтэндавала 29 кандыдатур.

«Шчыра кажучы, атрыманне прэміі — для мяне ў пэўнай ступені неспадзяванасць, — прызнаецца Ігар Аляксандравіч. — Добрую навіну паведаміў рэктар БРУ Ігар Сазонаў. Буду шчырым, вельмі прыемна тое, што мая праца гэтак высока адзначана. Робіцца сапраўды шмат і для навукі, і для вобласці, і для горада».

Прафесар Марзалюк быў адным з тых, хто абгрунтоўваў права Магілёва прэтэндаваць на званне «Культурная сталіца СНД» 2013 года. На літоўскай мове выйшла яго кніга. Прысвечана яна Грунвальдскай бітве. Былі шматлікія канферэнцыі. Прафесар браў удзел у многіх праектах. «Нічога асаблівага не рабіў. Проста шчыра працаваў», — даводзіць навуковец. У планах Іграра Аляксандравіча Марзалюка — археалогічныя даследаванні, новыя манаграфіі і новыя цікавыя праекты.