Дацэнт кафедры пачатковай адукацыі і лінгвадыдактыкі Д. А. Доўгаль адзначаны Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь за шматгадовую плённую навукова-педагагічную дзейнасць і значны асабiсты ўклад у развiццё адукацыі. Цырымонія ўзнагароджання адбылася 15 сакавіка ў Палацы культуры вобласці на ўрачыстым сходзе, прысвечаным 25-годдзю Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і станаўлення інстытута прэзідэнцтва. Ганаровую грамату Дзмітрыю Доўгалю ўручыў старшыня Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта Уладзімір Віктаравіч Даманеўскі.
Фота: mogilevnews.by