Дыпломам ІІ ступені Рэспубліканскай выставы сучаснай візуальнай творчасці студэнтаў «Грані творчасці» ў намінацыі «Летэрынг» узнагароджана студэнтка гісторыка-філалагічнага факультэта (спецыяльнасць «Журналістыка») Вікторыя Мазюк. Работа выканана пры падтрымцы творчай студыі «Апошні экзэмпляр». Таксама дыпломамі Рэспубліканскай выставы ўзнагароджаны работы Наталіі Юранковай і Дзіяны Вопсевай (спецыяльнасць «Журналістыка»). Гэтакім самым дыпломам (за ўдзел у Рэспубліканскай выставе «Грані творчасці») узнагароджаны і МДУ імя А. А. Куляшова.