Калектыў МДУ імя А. А. Куляшова атрымаў Падзяку Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь за рэалізацыю рэспубліканскага праекта “Магілёў — Маладзёжная сталіца 2018”. Падзяка была ўручаная 28 лютага падчас цырымоніі адкрыцця Рэспубліканскага свята “Орша — Маладзёжная сталіца Рэспублікі Беларусь 2019”. На свяце зараз прысутнічае дэлегацыя ўніверсітэта на чале з прарэктарам па выхаваўчай рабоце Уладзімірам Віктаравічам Ясевым. Наш універсітэт прадстаўлены ў павільёне Магілёўскай вобласці. Там дзейнічае студэнцкая прэс-служба, а таксама прэзентаваныя студэнцкія праекты і ініцыятывы. Звяртаючыся да прысутных на свяце адкрыцця маладзёжнай сталіцы, міністр адукацыі Ігар Карпенка адзначыў: “Маладзёжная сталіца — гэта статус, які прысуджаецца па выніках конкурсу тэрмінам на адзін год, цягам якога горад атрымлівае магчымасць прадэманстраваць сваю прыхільнасць да сучаснай маладзёжнай культуры. Заваяваны тытул дазволіць таксама гораду загучаць інакш, паказаць сябе з лепшага боку”.