30 лістапада 2018 года былі падведзены вынікі VIII Міжнароднага літаратурнага конкурсу, прысвечанага памяці пісьменніка Канстанціна Сіманава і Году малой радзімы ў Беларусі, які праходзіў з 1 жніўня да 1 лістапада 2018 года.
На конкурс было даслана 486 прац з Рэспублікі Балгарыя, Рэспублікі Беларусь, Расійскай Федэрацыі, Украіны. Для ўдзелу ў конкурсе было дапушчана 287 прац у намінацыях «Малая проза», «Паэзія», «Пераклад».
Прарэктар па выхаваўчай рабоце ўніверсітэта Уладзімір Ясеў стаў пераможцам конкурсу ў намінацыі «Пераклад» і прызёрам у намінацыі «Паэзія».
Конкурс праводзіўся Магілёўскім гарадскім аддзяленнем Рэспубліканскага грамадскага аб'яднання «Русское общество» супольна з Магілёўскім абласным аддзяленнем ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі», Смаленскай і Бранскай абласнымі арганізацыямі Саюзу пісьменнікаў Расіі, пры падтрымцы Амбасады Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь, Прадстаўніцтва Рассупрацоўніцтва — Расійскага цэнтра навукі і культуры (Мінск), Магілёўскай гарадской Рады ветэранаў, сродкаў масавай інфармацыі Беларусі і Расіі, інфа-фундатараў: «Русское поле» — сайт Агульнагерманскай каардынацыйнай Рады расійскіх суайчыннікаў; літаратурна-мастацкага часопіса «Метоморфозы» (Беларусь) і інш.