[sigplus] Критическая ошибка: Папка галереи изображений news/2018/10/01_3 как ожидается будет относительно пути базовой папки изображений, указанной в панели управления.
Студэнты гісторыка-філалагічнага факультэта пад кіраўніцтвам кандыдата гістарычных навук Аляксандра Рыгоравіча Агеева (кафедра археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін) пачаставалі гасцей фестывалю «Дранік-фэст», які ладзіўся ў гэтую суботу ў Магілёве, бясплатным чаем. Творча і крэатыўна яны запрашалі будучых абітурыентаў, іх бацькоў на чай: «Чай салодкі, як першае каханне…», «Частуйцеся бясплатнай гарбатай ад МДУ імя А. А. Куляшова за ДЗЯКУЙ» і г.д. Госці з ахвотай частаваліся і выказвалі словы падзякі нашым валанцёрам. Фактычна, студэнты не толькі паўдзельнічалі ў арганізацыі фестывалю, не толькі вялі прафарыентацыйную работу, але і правялі адкрыты, вясёлы ўрок па тэме спрадвечных беларускіх слоў падзякі.
{gallery width=195 height=195}news/2018/10/01_3{/gallery}