Могилевский государственный университет имени А.А.Кулешова

Імпрэза, прысвечаная году малой Радзімы

У межах тыдня кафедры агульнага і славянскага мовазнаўства 12 красавіка прайшла імпрэза пад назвай «Ад прадзедаў спакон вякоў мне засталася спадчына…». Убачыць мерапрыемства магчыма было ў этнаграфічным музеі ўніверсітэта. Па словах арганізатараў (выкладчыкаў і супрацоўнікаў кафедры), прысвечана імпрэза году малой Радзімы. Галоўная мэта, якую ставілі перад сабой выкладчыкі, — прыцягнуць увагу студэнцкай моладзі да беларускай мовы, культуры, гісторыі. «Уяўляецца важным тое, што мы маем магчымасць не толькі расказаць пра старадаўнія беларускія звычаі ды традыцыі, але і паказаць іх у музейным інтэр’еры, прадэманстраваць тыя экспанаты, якія былі сабраны студэнтамі падчас дыялекталагічнай практыкі», — заўважыла загадчык кафедры агульнага і славянскага мовазнаўства Вольга Шаршнёва.

На мерапрыемстве прысутнічалі ў асноўным студэнты гісторыка-філалагічнага факультэта. Вольга Шчацінка і Валерыя Вастрылава падрыхтавалі паведамленне пра музейныя экспанаты, зрабілі ўдалую прэзентацыю. Важна адзначыць таксама тое, што на імпрэзе быў створаны беларускі каларыт, адчувалася атмасфера гасціннасці і добразычлівасці. Адкрывалася імпрэза хлебам ды соллю, смачнымі беларускімі блінамі ды духмянай гарбатай.

На мерапрыемстве прысутнічалі таксама і студэнты з ліку замежных грамадзян. Яны з задавальненнем частаваліся беларускімі прысмакамі і нават спрабавалі размаўляць па-беларуску. «Імпрэза спадабалася, — кажа Салля Нармаметава. — Мы вырашылі пазнаёміць беларускіх студэнтаў з культурай і традыцыямі туркменскага народа. Так бы мовіць, зрабіць крок насустрач нашым сябрам…». «Мы маем спадзяванні на тое, што дадзенае мерапрыемства зробіцца традыцыйным», — адзначае дацэнт згаданай кафедры Таццяна Кажурына. Па яе словах, падобныя імпрэзы дапамагаюць студэнтам знайсці сяброў, па-іншаму паглядзець на культуру свайго і іншых народаў.

kurs eng


eng test

 

О нас пишут

[«Сельская Газета»]
Скромно — за полтора, а по-богатому — за три

[ИА «Могилёвские Ведомости»]
19 студентов из 5 вузов Могилевщины приглашены на Президентский бал в Минск

[«Настаўніцкая газета»]
На базе МДУ імя Куляшова створаны рэгіянальны кластар бесперапыннай педагагічнай адукацыі

[«Советская Белоруссия»]
В МГУ имени А. А. Кулешова открыли портретную галерею ученых

[ИА «Могилёвские Ведомости»]
Могилевским археологам удалось узнать первые для каменного века Могилевского Посожья радиоуглеродные даты

[«Настаўніцкая газета»]
Вышэйшую ўзнагароду — нагрудны знак адрознення заснавала ўстанова вышэйшай адукацыі ў сваю 105 гадавіну

[«Настаўніцкая газета»]
Міжнародны круглы стол аб’яднае гісторыкаў з Латвіі і Беларусі

[«Советская Белоруссия»]
В МГУ имени Кулешова учредили свою “медаль”

[ИА «Могилёвские Ведомости»]
Лучшего будущего учителя выбрали в МГУ имени А. А. Кулешова

[«Звязда»]
Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. А. Куляшова, дзе плануецца работа яшчэ адной секцыі, адна з найстарэйшых вышэйшых навучальных устаноў краіны

[Советская Белоруссия]
Финальное шоу грации и артистического мастерства прошло в МГУ имени А. А. Кулешова

Loading ...