Віншуем трэнера каманды вучняў Магілёўскай вобласці старшага выкладчыка кафедры беларускай і рускай моў Дзмітрыя Аляксандравіча Доўгаля з выдатным выступленнем школьнікаў на заключным этапе рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах «Беларуская мова» і «Беларуская літаратура». Віншуем з перамогай у камандным заліку!
Заключны этап рэспубліканскай алімпіяды сёлета прымаў горад Мазыр Гомельскай вобласці. Магілёўшчыну прадстаўлялі 16 вучняў з г. Магілёва, г. Бабруйска, г. Бялынічы і Слаўгарадскага раёна. Сёлетняе выступленне стала найлепшым па колькасці і якасці атрыманых узнагарод у гісторыі алімпіяднага руху нашага рэгіёна — 13 дыпломаў (у тым ліку чатыры І ступені) і 2 пахвальныя водзывы. Адзначым, што магілёўская каманда рэгулярна дэманструе выдатныя вынікі на рэспубліканскім спаборніцтве: за апошнія чатыры гады яна тройчы станавілася пераможцам у камандным заліку. Віншуем вучняў і іх настаўнікаў з выдатным выступленнем, а Дзмітрыю Аляксандравічу зычым плёну і новых дасягненняў у рабоце з адоранымі вучнямі.
Калектыў кафедры беларускай і рускай моў