Могилевский государственный университет имени А.А.Кулешова

Адкрыццё мемарыяльнай дошкі ў гонар П. А. Лярскага

Урачыстае адкрыццё мемарыяльнай дошкі ў гонар 100-годдзя з Дня нараджэння Пятра Аляксеевіча Лярскага адбылося сёння ў МДУ імя А. А. Куляшова. На цырымоніі адкрыцця прысутнічалі прадстаўнікі выканаўчай улады вобласці, адміністрацыі ўніверсітэта, студэнты, выкладчыкі, супрацоўнікі рэспубліканскіх і рэгіянальных СМІ.

Звяртаючыся да прысутных, рэктар універсітэта, прафесар Дзяніс Уладзіміравіч Дук адзначыў: «Імя Пятра Аляксеевіча Лярскага шырока вядома на прасторах былога Савецкага Саюза. Вучоны зрабіў вялікі ўнёсак і ў гісторыю МДУ імя А. А. Куляшова, горада Магілёва. Самае ж галоўнае тое, што Пётр Аляксеевіч пакінуў пасля сябе ўдзячных нашчадкаў. Справа яго — у яго вучнях, цяперашніх выкладчыках, у студэнтах, якія навучаюцца па падручніках, складзеных гэтым выдатным педагогам». Таксама рэктар выказаў словы ўдзячнасці родным П. А. Лярскага, яго калегам за тое, што яны захоўваюць памяць аб Вучоным з вялікай літары. «Гэта памяць будзе ўвекавечаная ў мемарыяльнай дошцы, якая, я спадзяюся, не будзе апошняй у нашым універсітэце. Заўжды прыемна, калі вучні з гонарам і цеплынёй не толькі згадваюць сваіх настаўнікаў, але і робяць усё дзеля таго, каб памяць пра іх жыла як мага даўжэй», — адзначыў Дзяніс Дук.

Самай вялікай ацэнкай шматгадовай працы свайго бацькі назваў мемарыяльную дошку сын Пятра Аляксеевіча, Сяргей Пятровіч Лярскі. «Бацька заўжды працаваў, жыў дзеля людзей. Вельмі ўсцешвае такое стаўленне да яго памяці», — падкрэсліў Сяргей Лярскі. Асаблівую ўдзячнасць атрымаў, па словах Сяргея Пятровіча, «галоўны рухавік праекту мемарыяльнай дошкі», прафесар кафедры прыродазнаўства Ігар Мікалаевіч Шаруха. «Тое, што мы адкрываем мемарыяльную дошку менавіта сёння, надзвычай сімвалічна, — заўважыў Ігар Мікалаевіч. — 19 студзеня адзначаецца Дзень магілёўскага географа. Менавіта 19 студзеня 1934 г. адкрыўся геаграфічны факультэт тагачаснага педагагічнага інстытута. Праз 25 год, 19 студзеня 1959 г., пачало дзейнічаць Магілёўскае абласное геаграфічнае таварыства».

Адказваючы на пытанне, чаму дошка ўсталяваная менавіта тут, па адрасе вул. Першамайская, 44, Ігар Мікалаевіч заўважыў: «У суседнім, сорак другім, доме жыла сям’я Лярскіх. Менавіта ў 3-м корпусе ўніверсітэта знаходзіцца куток, прысвечаны навукоўцу». На цырымоніі адкрыцця мемарыяльнай дошкі прысутнічаў і яе аўтар, скульптар Андрэй Вараб’ёў. «Для мяне Пётр Аляксеевіч заўжды быў увасабленнем любасці да роднай зямлі, абазнанасці ў яе таямніцах. Постаць вучонага я адлюстраваў у вобразе магутнага дуба, які прастае лісце да сонца», — адзначыў майстар.

 

kurs eng


eng test

 

О нас пишут

[«Сельская Газета»]
Скромно — за полтора, а по-богатому — за три

[ИА «Могилёвские Ведомости»]
19 студентов из 5 вузов Могилевщины приглашены на Президентский бал в Минск

[«Настаўніцкая газета»]
На базе МДУ імя Куляшова створаны рэгіянальны кластар бесперапыннай педагагічнай адукацыі

[«Советская Белоруссия»]
В МГУ имени А. А. Кулешова открыли портретную галерею ученых

[ИА «Могилёвские Ведомости»]
Могилевским археологам удалось узнать первые для каменного века Могилевского Посожья радиоуглеродные даты

[«Настаўніцкая газета»]
Вышэйшую ўзнагароду — нагрудны знак адрознення заснавала ўстанова вышэйшай адукацыі ў сваю 105 гадавіну

[«Настаўніцкая газета»]
Міжнародны круглы стол аб’яднае гісторыкаў з Латвіі і Беларусі

[«Советская Белоруссия»]
В МГУ имени Кулешова учредили свою “медаль”

[ИА «Могилёвские Ведомости»]
Лучшего будущего учителя выбрали в МГУ имени А. А. Кулешова

[«Звязда»]
Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. А. Куляшова, дзе плануецца работа яшчэ адной секцыі, адна з найстарэйшых вышэйшых навучальных устаноў краіны

[Советская Белоруссия]
Финальное шоу грации и артистического мастерства прошло в МГУ имени А. А. Кулешова

Loading ...