8 снежня ў МДУ імя А. А. Куляшова заняткі з вучнямі агульнаадукацыйных школ горада Магілёва і Магілёўскай вобласці правялі дацэнт кафедры тэарэтычнай і прыкладной лінгвістыкі Алеся Валер’еўна Доўгаль і старшы выкладчык кафедры беларускай і рускай моў Дзмітрый Аляксандравіч Доўгаль. У рамках прафарыентацыйнага супрацоўніцтва з ДУДА «Абласны цэнтр творчасці» 45 школьнікаў 8–9 класаў і настаўнікі беларускай мовы і літаратуры наведалі ўніверсітэт. Праграма сустрэчы складалася з вучэбных заняткаў па беларускай мове, а таксама ўключала знаёмства з гісторыяй універсітэта. Разам з кіраўніком музейнага комплекса А. А. Нырковай вучні і настаўнікі наведалі выставу «Па Еўропе за 15 хвілін», залу гісторыі ўніверсітэта, музейны пакой «Этнаграфічная скарбніца».