Печать

Сустрэча з пісьменнікам

Сустрэча з пісьменнікам_МГУ_Кулешова

23 верасня, у рамках Тыдня роднай мовы «Як дорага мне, мая родная мова!», у чытальнай зале МДУ імя А. А. Куляшова адбылася сустрэча з беларускай пісьменніцай Алёнай Беланожка. Асноўная мэта сустрэчы была пазнаёміць з цікавым чалавекам, творчай асобай, чалавекам актыўнай жыццёвай пазіцыі.

Алёна Міхайлаўна з'яўляецца лаўрэатам прэміі «Дасягненне», аўтар трох кніг паэзіі і прозы, тэкстаў каля 150 песень, якія выконваюць беларускія артысты.

Пісьменніца зрабіла вялікі акцэнт, што піша менавіта на беларускай мове і адзначыла, што трэба прывіваць моладзі пашану да роднага слова. Яна прачытала некалькі сваіх вершаў на беларускай мове. Паэтка адказвала на шматлікія пытанні студэнтаў і працаўнікоў універсітэта.

Падобныя сустрэчы не толькі прыемныя і пазнавальныя, але і карысныя: аўтар хоча падзяліцца сваімі творчымі ідэямі і тым самым дапамагае лепш зразумець не толькі сябе, але і свае тэксты. Удзельнікі мерапрыемства пасля яго заканчэння доўга не разыходзіліся, працягваючы дыялог з пісьменнікам і абмяркоўваючы планы на новыя сустрэчы і супольныя імпрэзы.

msu.by/bel

Для обеспечения удобства пользователей сайта msu.by используются файлы cookie. Подробнее об этом вы можете узнать в Политике в отношении обработки файлов cookie.
Принять