Печать

Вынікі конкурсу

Вынікі конкурсу_МГУ_Кулешова

9 чэрвеня 2022 года ў Цэнтральнай бібліятэцы імя К. Маркса адбылася цырымонія ўзнагароджання ўдзельнікаў Рэспубліканскага анлайн-конкурсу чытальнікаў «Чытаем Пушкіна. Беларусь 2022», прысвечанага 223-годдзю з дня нараджэння вялікага рускага паэта А. С. Пушкіна, Дню рускай мовы і Году гістарычнай памяці ў Беларусі.

Конкурс праводзіўся Магілёўскім гарадскім аддзяленнем РГА «Рускае таварыства» пры падтрымцы Прадстаўніцтва Рассупрацоўніцтва — Расійскага цэнтра навукі і культуры (Мінск).

Ва ўрачыстым мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі пасольства Расіі ў Беларусі, Рассупрацоўніцтва, а таксама старшыня МГА РГА «Рускае таварыства» Апідовіч Алена Сяргееўна.

Па выніках конкурсу сярод навучэнцаў устаноў адукацыі былі вызначаны пераможцы ў розных узроставых катэгорыях.

Пераможцамі конкурсу ў катэгорыі «Студэнты» сталі дзве прадстаўніцы гісторыка-філалагічнага факультэта. Студэнтка 1 курса Садоўская Маргарыта заняла першае месца. Трэцяе месца ў студэнткі 3 курса Мытнік Анастасіі. Пераможцам конкурсу былі ўручаны дыпломы і памятныя падарункі. Віншуем!

За актыўны ўдзел нашых студэнтаў у мерапрыемстве на адрас рэктара ўніверсітэта Дука Дзяніса Уладзіміравіча і кіраўніка ўніверсітэцкага літаратурнага аб’яднання «Натхненне» Міхальчук Наталлі Аляксандраўны былі накiраваны Падзячныя лісты.

msu.by/bel

Для обеспечения удобства пользователей сайта msu.by используются файлы cookie. Подробнее об этом вы можете узнать в Политике в отношении обработки файлов cookie.
Принять