Печать

«Падарожжа. Балоты Ельні»: выстава Алены Мурашка

выстава_МГУ_Кулешова

У чытальнай зале бібліятэкі працуе фотавыстава старшага выкладчыка кафедры педагогікі дзяцінства і сям’і Алены Мурашка «Падарожжа. Балоты Ельні». Экспазіцыю складае 31 фотаздымак чароўных мясцін цікавага куточка беларускай прыроды. На здымках — імгненні жыцця Ельні: сляды ледавіковай эпохі, калі чалавецтва яшчэ не так моцна ўплывала на прыроду і створаныя сёння экалагічныя сцежкі. На работах, прадстаўленых на выставе, можна ўбачыць невялікія блакітныя азяркі, рассыпаныя дробныя астравы з соснамі, якія перамяжоўваюцца з вокнамі чыстай вады.

Ельня — гэта месца, якое здзіўляе. Прыродная прыгажосць гэтага краю зачароўвае ўсіх, хто бачыць гэтыя здымкі…

Запрашаем наведаць экспазіцыю Алены Мурашка «Падарожжа. Балоты Ельні», якая будзе працаваць па 30 студзеня 2022 года.

msu.by/bel Патриотическое воспитание

Для обеспечения удобства пользователей сайта msu.by используются файлы cookie. Подробнее об этом вы можете узнать в Политике в отношении обработки файлов cookie.
Принять